Евангелле паводле Марка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Евангелле паводле Марка — адна з кніг Бібліі, якая ўвайшла ў спіс кніг Новага Запавету. Размяшчаецца пасля Евангелля паводле Мацвея перад Евангеллем паводле Лукі.

Аўтарства[правіць | правіць зыходнік]

Св. Марк пэнзля Андрэа Мантэнья

Негледзячы на тое, што нідзе ў Евангеллі імя аўтара не згадваецца, згодна паданням лічыцца, што аўтарам Евангелля з'яўляецца Марк, бліжэйшы паплечнік і супрацоўнік Сымана Пятра. Ян Марк нарадзіўся ў Іерусаліме, ён згадвадваецца ў кнізе Дзеянняў Апосталаў, а таксаама ў некаторых лістах Пятра і Паўла. Аднак такі погляд не бясспрэчны, бо ў той час імя Марк было аднім з самых распраўсюджаных у Рымскай імперыі, таму аўтарам мог быць нейкі невядомы рымскі хрысціянін. Існуе таксама погляд, што кніга была напісана кімсьці з другога ці нават трэцяга роду хрысціян, і што аўтар не бачыў уласнымі вачыма Хрыста і не быў сведкам евангелькіх падзей, але прыхільнікаў такога погляду нешмат.

Месца і час напісання Евангелля[правіць | правіць зыходнік]

Амаль усе даследчыкі зыходзяцца ў думках, што Евангелле паводле Марка самае старое і яно хутчэй за ўсё стала падмуркам для напісання астатніх дзвух сінаптычных Евангелляў. Згодна аднім паданням Евангелле было напісана Маркам у Рыме пры жыцці Пятра са слоў апошняга, згодна іншым паданням твор быў запісаны адразу пасля смерці апостала (64) недзе ў 6570. Так ці інакш, кніга была прызначана для хрысціян, якія не былі яўрэямі і не ведалі арамейскай мовы. Гэтым можа тлумачыцца той факт, што Марк, прыводзячы арамейскія словы Хрыста, заўсёды перакладае іх, а потым і растлумачвае сваім чытачам незразумелыя для іх яўрэйскія звычаі.

Асаблівасці Евангелля[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак Евангелля з выявай Марка ў грэчаскім манускрыпце 13 ст.

Евангелле паводле Марка самае кароткае. Але неглядзячы на гэта, ў ім больш жывых абставін і цікавых падрабязнасцей. Тым не менш, доўгі час Евангелле паволе Марка было значна меней папулярным, чым, напрыклад, Евангелле паводле Мацвея, а некаторыя лічылі яго нават скарочанай версіяй апошняга. Гэта могло стацца мабыць таму, што Евангелле паводле Марка амаль цалкам увайшло ў склад Евангелля паводле Мацвея. Акрама таго, у Евангеллі паводле Марка адсутннічае павучальны матэрыял, а стыль Евангелля больш просты, гутарковы, у ім няма той вытанчаннасці і аздаблення, як у Мацвея.

Адрознівае сінаптычныя Евангеллі і змест твораў. Марк нічога не апавядае пра нараджэнне Ісуса, адразу распавядаючы пра хрышчэнне Ісуса ў Яна Хрысціцеля на раце Іардан. У цэнтры Евангелля паводле Марка стаяць дзеянні як Хрыста, дык і адказная рэакцыя Яго слухачоў. Аўтар нават часцей піша пра рэакцыю случачоў на словы Хрыста, чым пра самі словы Ісуса. Само распавяданне ідзе імкліва. Ісус не проста нейкі вандруючы настаўнік, але Ён сапраўдны Борца, які вядзе барацьбу з сіламі зла. Таму ў Марка часцей апавядаецца пра выгнанні бесаў, чым у астатніх Евангелістаў. Больш увагі Марк надзяляе тэме пакут і ўкрыжавання Хрыста, гэтай тэме прысведчана трэцяя частка кнігі. Даследчыкі тлумаць гэта часам, у якім пісалася Евангелле. То быў час найбольш жорсткіх ганенняў кесара Нерона, і словы Евангелля павінны былі падтрымаць чытачоў у адданасці новай рэлігіі нават перад тварам пакут і лютай смерці. Смерць Хрыста была выкупленчай Ахвярай за правіны ўсіх людзей; Хрыстос, сапраўдны Месія, быў Сынам Бога раней за ўкрыжаванне. Многія біблеісты называюць Евангелле паводле Марка Евангеллем Крыжа.

У тэксце Евангелля вучні часта не разумеюць Ісуса, за што Збаўца свету вымушаны папракаць іх. Евангеліст паказвае ўсю гамму пачуццяў Ісуса: Ён і сумуе, і абураецца, папракае як вучняў дык і людзей у натоўпе; Яго перапаўняе жах і журбота напярэдадні ўкрыжавання. Хрыстос, ведаючы, што людзі няверна зразумеюць сэнс Яго Місіі, забараняе вучням казаць пра Яго як пра Месію; і толькі ў канцы твора на допыце святароў Ён адкрыта заяўляе, што Памазаннік, Сапраўдны Месія, што стала прычынай вынесенага Яму смяротнага прысуду.

Структура ліста[правіць | правіць зыходнік]

Евангелле складаецца з 16 раздзелаў і структурна можа быць падзелена на дзве часткі. У першай апавядаецца пра служэнне Хрыста ў Галілеі да спавядання Пятром у Кесарыі Філіпавай, у другой – шлях Хрыста насустрач пакутам. Пакуль вучні не адказалі сабе на пытанне: “Хто Ён такі?”, Ісус не навучаў іх асобна ад натоўпу. Каліж Пётр рашуча заявіў як ад уласнага імя дык і ад імёнаў астатніх вучняў пра Хрыста як пра Месію, Ісус пачаў казаць пра ўласную смерць на крыжы ў Іерусаліме, такім чынам гатовячы вучняў к іх дзейнасці пасля Яго смерці, калі Яго ўжо не будзе з імі.

Евангелле пачынаецца з кароткай прыпавесці, у якім распавядаецца пра падгатаўленчым этапе служэння, і сканчваецца эпілогам, у якім гаварыцца пра ўваскрасенне Ісуса і яго з’яўленне вучням. Некаторыя даследчыкі лічаць, што арыгінальны тэкст Евангелля Марка сканчваецца тэкстам 16:8, далейшы эпілог быў напісаны іншым чалавекам; таму што ў далейшым тэксце як стыль, дык і мова апавядання адрозніваецца ад асноўнага тэксту, а таксама ўрывак 16:9-20 адсутнічае ў найстарыжытных рукапісах.

Краткі план Евангелля[правіць | правіць зыходнік]

  • Пралог. Пачатак Радаснай весткі. (1:1-13)
  • Служэнне Ісуса ў Галілеі (1:14-9:50)
  • Шлях у Іерусалім (10:1-52)
  • Служэнне ў Іерусаліме (11:1-13:37)
  • Пакуты і смерць Ісуса (14:1-15:47)
  • Уваскрасенне Ісуса (16:1-8)
  • Кароткі плалог (16:9-10)
  • Доўгі пралог (16:9-20)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Евангелле паводле Марка ў перакладзе В. Сёмухі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Н. Т. Райт. Марк. Евангелие. Популярный комментарий. ББИ, 230 стр., 2008. ISBN 5-89647-189-0.
  • Новый завет. Комментарий к Библии под ред. А. П. Лопухина. 2006. ISBN 978-5-9989-18087.
  • Аверинцев С. Собрание сочинений. Дух и литера, 2004, 500 стр. ISBN 9667888843.