Праклён смакоўніцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісус праклінае бясплодную смакоўніцу

Праклён смакоўніцы — евангельская падзея, адзін з цудаў Ісуса Хрыста. Падзея запісана ў Евангеллях ад Марка і Матфея, але адсутнічае ў Евангеллях ад Лукі і Яна. У апавяданні Евангелля ад Марка падзея складаецца з двух частак: у першай, адразу пасля трыумфальнага ўезду ў Ерусалім і да ачышчэння храма, Ісус праклінае смакоўніцу за тое, што бясплодная; ў другой частцы, як мяркуецца ўжо на наступны дзень, дрэва засохла, што заахвоціла Ісуса сказаць пра дзейснасць малітвы. Апавяданне ў Матфея прадстаўляе сабой як цэласную падзею.

Біблейскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]

Апавяданне паводле Марк. 11:12-14 і 11:20-25:

На другі дзень, калі яны выйшлі з Віфаніі, Ён схацеў есці; і, угледзеўшы здалёку смакоўніцу, пакрытую лісьцем, пайшоў, ці не знойдзе чаго на ёй; але, падышоўшы да яе, нічога не знайшоў, апрача лісця, бо яшчэ не час быў збіраць смоквы. І сказаў ёй Ісус: ад сёння хай ніхто з цябе не есць плоду вавек. І чулі гэта вучні Ягоныя.

Апавяданне згодна Матф. 21:18-22:

А раніцай, вяртаючыся ў горад, схацеў есці. І, угледзеўшы пры дарозе адну смакоўніцу, падышоў да яе і, нічога на ёй не знайшоўшы, акрамя толькі лісця, кажа ёй: хай не будзе больш ад цябе плоду вавек. І адразу ўсохла смакоўніца. Убачыўшы гэта, вучні здзівіліся і казалі: як гэта адразу ўсохла смакоўніца? А Ісус сказаў ім у адказ: праўду кажу вам: калі будзеце мець веру і не спаняверыцеся, не толькі зробіце тое, што зроблена са смакоўніцай, але, калі і гары гэтай скажаце: «падыміся і кінься ў мора», — будзе; і ўсё, чаго ні папросіце ў малітве з вераю, атрымаеце.

Большасць навукоўцаў лічаць, што спачатку было напісана Евангелле ад Марка, якое было выкарыстана ў якасці крыніцы для Евангелля ад Матфея.

Праклён смакоўніцы быў звязаны з тым, што звычайна на дрэве сперша з'яўляўся плён, а пасля лісцё. Такім чынам, калі Ісус наблізіўся да пакрытага лісцём дрэва, чакалася, што там будзе плён. Але дрэва падавала марныя спадзяванні, таму і было праклята. У духоўным сэнсе смакоўніца сімвалізавала народ Ізраіля, які меў паўнату Божых дабраславенняў, але не прыносіў натрэбнага Божага плёну. Такім чынам, яго таксама ў хуткім часе чакаў праклён.