Евангелле паводле Матфея

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Евангеліст Мацвей і Анёл. Рэмбрант

Евангелле паводле Мацвея — адна з кніг Бібліі, з якой пачынаецца збор кніг Новага Запавету. Самая вялікая кніга Новага Запавету па колькасці раздзелаў. Пасля Евангелля паводле Мацвея ідзе Евангелле паводле Марка.

Аўтарства[правіць | правіць зыходнік]

Імя аўтара нідзе ў Евангеллі не пазначана. Але царкоўнае паданне аднагалосна называе аўтарам Евангелля Мацвея, аднаго з дванаццаці апостаў, якіх абраў Сам Ісус Хрыстос. На яўрэйскай мове яго імя гучыць як Матайяху ці скарочана Матайя, што значыць “Божы дар”. Аб Мацвею нічога невядома, акрамя таго, што ён быў зборшчыкам падаткаў у галілейскай вёсцы Капернаум у мытні, якую заснаваў іўдзейскі цар Ірад Анціпа. На зборшчыкаў падаткаў у яўрэяў таго часу было выключна негатыўнае стаўленне, іх разглядалі як нацыянальных здраднікаў і рэлігійных грэшнікаў. Таму Мацвей быў асабліва ўражаны і дзіўлены, каля аднойчы праходзячы праз мытню ў Капернауме Ісус паклікаў ісці за Ім, а пасля зрабіў адным з дванаццаці апосталаў. Згодна Евангеллям паводле Марка і Лукі яго другое імя было Левій.

Месца і час напісання твора[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак Евангелля ад Мацвея ў грэчаскім манусктыпце канца 13 ст.Beginning of the Gospel of Matthew in Minuscule 447

Час напісання кнігі невядомы. Твор мог быць напісаны хрысціян з яўрэяў, размаўляшых на арамейскай мове як у Палесціне, дык і за яе межамі. Евангелле наводле Мацвея творана пасля Евангелля ад Марка. Апошняе магчыма паслужыла для Мацвея адной з пісьмовых крыніц, таму што ў склад Евангелля ад Мацвея ўвайшло свыш 90% тэксту Евангелля ад Марка. Таму прыкладны час напісання кнігі - каля 70–85 гг. н.э. Месца напісання таксама невямома, лічыцца, што гэта Кесарыя (Палесціна) ці Антыохія (Сірыя).

Асаблівасці Евангелля[правіць | правіць зыходнік]

Евангелле з даўніх часоў карысталася асаблівай папулярнасцю сярод першых вернікаў, мабыць таму яно традыцыйна стаіць на першым месцы ў ліку кананічных кніг Новага Запавету. У кнізе гарманічна спалучаецца распавяданне пра жыцце і дзеі Ісуса Хрыста з вялікай колькасцю павучальнага матэрыяла. Дарэчы, павучальнага матэрыяла ў творы шмат – каля трох пятых тэкста. Ісус Хрыстос паўстае ў гэтым Евангеллі найперш як Настаўнік. Евангелле мае ўзнеслы, велічавы, амаль літургічны тон, мабыль з-за таго яно часцей за іншыя чытаецца падчас службаў.

Евангелле пачынаецца з апавядання пра нараджэнне Хрыста, але твор не падобны на біяграфію, у ім адсутнічае апісанне жыцця Хрыста да часу Яго трыццацігодзя. Мацвей апавядае пра дзейнасць Хрыста ў Галілеі, а апавяданне пра апошнія дні Хрыста ў Іерусаліме прысвечана трэцяя частка Евангелля.

Аўтар Евангелля падкрэслівае думку пра спадкаемнасць Хрысціянства кнігам Старога Запавета, а значыць і Святой гісторыі Ізраіля. У дзеяннях Хрыста выканаліся пророцтвы Старога Запавету. Хрыстос – гэта новы Майсей, які даў усім народам новае адкрыццё. Аўтар выкарыстоўвае значна больш цытат са Старога Запавету, чым іншыя Евангелісты. Часта аўтар растлумачваючы дзеянні Ісуса, выкарыстоўвае словы: “Гэта здарылася, каб выканалася..”, падкрэсліваючы сувязь паміж Запаветамі. Хрыстос, згодна Мацвея, - вялікі Настаўнік і доўгачаканы Месія, Его імя тлумачыцца як Эмануэль, што значыць “З намі Бог”. У вобразе Хрыста на зямлю прыйшло Божае Валадарства, усе, хто наверыў у гэта, будзе выратаваны. Евангелле сканчваецца словамі Хрыста: “Я з вамі ўвесь час да сканчэння свету.”

Мацвей адзіны з Евангелістаў распавядае пра заснаванне Божай Царквы. Шмат месца прысвечана правілам наводзін вернікаў.

Структура ліста[правіць | правіць зыходнік]

Евангелле складаецца з 28 раздзелаў і вылучаецца прадуманай кампазіцыяй кнігі: дзеянні Хрыста спалучаюцца з Яго словамі, якія вызначаюць сутнасць вучэння. Даследчыкі вылучаюць пяць словаў Хрыста, якія таксама маюць і некаторую сіметрыю. Так, першая і апошнія словы сказаны на гары, другая і чацвёртая абносяцца да вучняў, а трэцяя змешчана пасярэдзіне Евангелля і складаецца з сямі прыпавесцяў пра Нябеснае Валадарства. Кожнае слова Ісуса сканчваецца фразай: “Калі скончыў Ісус”. Таму даследчыкі, разглядаючы пяцічастковы падзел кнігі, ўглядаюць у кнізе аналаг Майсеява пяцікніжжа.

Кароткі план Евангелля[правіць | правіць зыходнік]

  • Пачатак – з'яўленне Месіі ў свет. (1:1-2:23)
  • Падрыхтоўка да служэння – хрышчэнне Янам Хрысціцелям і іспыт у пустошы (3:1-4:11)
  • Абвяшчэнне Божага Валадарства – Нагорная пропаведзь(Першае слова Хрыста) (5:1-7:27)
  • Пачатак дзейнасці ў Галілеі. Другое слова: к вучням (8:1-10:42)
  • Нарастанне варожасці да Хрыста. Трэцяе слова: прыпавесці пра Валадарства (11:1-13:52)
  • Завяршэнне дзейнасці ў Галілеі. Чацвёртае слова: правіла паводзін у суполцы (13:53-18:35)
  • Шлях да Іерусаліма. Пятае слова: заканчэнне сусвету і Суд (19:1-24:46)
  • Пакуты, смерць і ўваскрасенне Ісуса Хрыста (26:1-28:20)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Евангелле паводле Мацвея ў перакладзе В. Сёмухі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • В.Н. Кузнецова. Евангелие от Матфея. Комментарий. 567 стр., 2002. ISBN: 5-87507-259-8.
  • Новый завет. Комментарий к Библии под ред. А. П. Лопухина. 2006. ISBN 978-5-9989-18087.
  • Рудольф Штейнер. Евангелие от Матфея. Новалис, 2001, 224 стр.