Вышэйшая камуністычная сельскагаспадарчая школа Беларусі імя У. І. Леніна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вышэйшая камуністычная сельскагаспадарчая школа Беларусі імя У. І. Леніна
Заснаваны кастрычнік 1932
Год закрыцця сакавік 1939

Вышэйшая камуністычная сельскагаспадарчая школа Беларусі імя У. І. Леніна — навучальная ўстанова, якая існавала з кастрычніка 1932 года да сакавіка 1939 года ў Мінску. Створана на базе Камуністычнага ўніверсітэта Беларусі.

Рыхтавала арганізатараў сацыялістычнай сельскай гаспадаркі, кіруючых партыйных і савецкіх работнікаў раённага звяна. Кафедры ў 1934 годзе: палітэканоміі, эканамічнай палітыкі, ленінізму і гісторыі партыі, дыялектычнага матэрыялізму, гісторыі народаў СССР, усеагуальнай гісторыі, арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, аграноміі, жывёлагадоўлі, механізацыі сельскай гаспадаркі.

Рэарганізавана ў сельскагаспадарчы тэхнікум.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]