Эканоміка-лінгвістычны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эканоміка-лінгвістычны ўніверсітэт
Батанічная, 15. Мінск. Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ. Былы будынак Эканоміка-лінгвістычнага ўніверсітэта. Красавік 2018 г.
Заснаваны 20 ліпеня 1995
Год закрыцця 1998

Эканоміка-лінгвістычны ўніверсітэт (ЭЛУ, поўная назва "Эканоміка-лінгвістычны недзяржаўны ўніверсітэт") - недзяржаўная ўстанова вышэйшай эканамічнай і лінгвістычнай адукацыі, якая дзейнічала ў Мінску ў 1990-я гг. Зарэгістраваны ў адзіным дзяржаўным рэестры 20.07.1995 адміністрацыяй Першамайскага раёна Мінска (№100201032[1] Архівавана 1 сакавіка 2018.). Юрыдычны адрас вул. Батанічная 15. У складзе ЭЛУ дзейнічаў Перакладчы факультэт з дзённай і вячэрняй формамі навучання[1]. У 1998 г. у гэтай вну адазвалі ліцэнзію[2]. Пры гэтым, згодна ўспамінаў, апублікаваных СМІ, студэнты ЭЛУ мусілі самастойна ўладкоўвацца ў іншыя вну пасля зачынення арганізацыі[3][4]. Будынак перайшоў Дзяржаўнаму інстытуту кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ.

Зноскі

  1. Даведнік для паступаючых у вышэйшыя навучальныя установы Рэспублікі Беларусь у 1996 годзе. Мн.: НМЦэнтр, 1996 - 206с, с. 195
  2. гл. зноску 100 справаздачы Human Rights Watch за 1999 г. па Беларусі: "Ліцэнзіі былі адкліканы ў чатырох недзяржаўных універсітэтаў (Эканоміка-лінгвістычны універсітэт, Мінск; Гуманітарны універсітэт, Брэст; Еўрапейскі інстытут культуры, Мінск; Усходнееўрапейскі інстытут бізнесу і права, Мінск)" Нарушения академической свободы(недаступная спасылка)
  3. "Сын калегаў-журналістаў вучыўся ў эканоміка-лінгвістычным універсітэце. У дзень зарплаты бацькі бывалі не радасныя - хутчэй заклапочаныя. Тут жа адлічвалі круглую суму на вучобу, пасля чаго на жыццё заставалася няшмат. Затое поспехам сына не маглі нарадавацца. І раптам як снег на галаву навіна: навучанне спынена, заснавальнікі вну зніклі. Мноства сем'яў тады страцілі немалыя грошы, а сотні студэнтаў - каштоўныя гады", пісаў Віктар Панамароў Чего не дано - того в аптеке не купишь // СБ-Беларусь сегодня 16.02.2002
  4. "...апынуўшыся ў віры студэнцкага жыцця, таксама захацеў вучыцца. Мой выбар прыйшоўся на эканоміка-лінгвістычны ўніверсітэт, які працаваў у Мінску ў "ліхія 90-я". І хоць у мяне былі адны двойкі па англійскай, я адолеў неабходны мінімум і паступіў. Правучыўся паўтары гады, паспяхова і з задавальненнем, але здарылася, як тады здавалася, непапраўнае - навучальную ўстанову зачынілі." узгадваў у сваім інтэрв'ю псіхолаг Андрэй Пушкароў. «Похороны воина» под православную музыку и другие способы перевоспитать себя // Беларускі час

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]