Магілёўскі недзяржаўны фінансава-эканамічны інстытут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Магілёўскі недзяржаўны фінансава-эканамічны інстытут імя В. П. Кавалёва (таксама ввядомы як «Магілёўскі прыватны фінансава-эканамічны інстытут») — прыватная ўстанова вышэйшай адукацыі эканамічнага профілю, якая дзейнічала ў г. Магілёў у 1995—2004 гг[1][2]. Інстытут быў зарэгістраваны 11 красавіка 1995 г., пастаўлены на ўлік па юрыдычным адрасе: вуліца Вішнявецкага 8а, у Магілёве 15 мая 1996 г. 1 кастрычніка 2004 г. уласнік Інстытута прыняў рашэнне аб яго ліквідацыі, а 19 снежня 2016 г. гэту арганізацыю выключалі са спісаў Адзінага дзяржаўнага рэестра па прычыне ліквідацыі[3][4].

Зноскі