Вэнс Джой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вэнс Джой
Vance Joy
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 1 снежня 1987(1987-12-01) (36 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, аўтар-выканаўца, ігрок у аўстралійскі футбол
Гады актыўнасці 2013 — наш час
Пеўчы голас тэнар
Інструменты укулеле[d], гітара і вакал[d]
Жанры інды-поп і Інды-фолк
Лэйблы Liberation, Infectious, F-Stop, Atlantic
vancejoy.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэймс Габрыэль Кія (англ.: James Gabriel Keogh; нар. 1 снежня 1987, Мельбурн, Вікторыя, Аўстралія)[2][3], больш вядомы пад сцэнічным імем Вэнс Джой (Vance Joy) — аўстралійскі спявак і аўтар песень. У 2015 годзе стаў уладальнікам прэміі ARIA Music Awards у катэгорыі «лепшы музыкант»[4].

Біяграфія і кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Да пачатку сваёй музычнай кар'еры Вэнс быў шматспадзеўным іграком у аўстралійскі футбол. У 2008 і 2009 гадах ён гуляў за футбольны клуб Кобург (англ.: Coburg Football Club) у Віктарыянскай футбольнай лізе (англ.: Victorian Football League)[5] і выйграў узнагароду, як лепшы ігрок за першы год удзелу[6]. Музычную кар'еру пачаў у канцы 2000-х гадоў, сканчаючы ў той час юрыдычную адукацыю. Сваё сцэнічнае імя ён узяў ад персанажа рамана «Асалода» аўстралійскага пісьменніка Пітэра Кэры, каб больш аддзяліць сваё асабістае і прафесійнае жыццё[7].

21 студзеня 2013 года ён выпусціў свой дэбютны сінгл «From Afar», а 22 сакавіка 2013 года дэбютны міні-альбом God Loves You When You’re Dancing[8]. Сінгл «Riptide» з гэтага альбома быў прызнаны самым папулярным на аўстралійскім радыё Triple J у 2013 годзе[9], а таксама дасягнуў шостага месца ў хіт-парадзе ARIA і быў сертыфікаваны трайным плацінавым статусам Аўстралійскай асацыяцыяй гуказапісных кампаній[10][11]. Песня таксама стала плацінавай у Вялікабрытаніі[12], Швецыі[13], Канадзе[14] і ЗША[15].

Дэбютны студыйны альбом Вэнса Джоя пад назвай Dream Your Life Away быў выпушчаны 5 верасня 2014 года[16]. Гэты альбом стаў плацінавым у Аўстраліі[17], Канадзе[18] і ЗША[19]. Сінгл «Mess Is Mine» з гэтага альбома, выпушчаны ў ліпені 2014 года, таксама быў сертыфікаваны «плацінай» у ЗША[20] і Аўстраліі[17].

Другі альбом пад назвай «Nation Of Two» анансаваны з выхадам сінгла «Like Gold» 2 лістапада 2017 года. Яго рэліз прызначаны на люты 2018 года[21].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы

Назва Падрабязнасці Вышэйшая пазіцыя ў хіт-парадзе Сертыфікацыі
AUS
[22]
BEL
[23]
CAN
[24]
IRE
[25]
NZ
[26]
SWE
[27]
SWI
[28]
UK
[29]
US
[30]
Dream Your Life Away
1 94 2 26 40 13 23 20 17

Міні-альбомы

Назва Падрабязнасці
God Loves You When You’re Dancing
  • Выпушчаны: 22 сакавіка 2013 года[8]
  • Лэйбл: Liberation Music
  • Фармат: загрузка

Сінглы

  • «From Afar»
  • «Riptide»
  • «Mess Is Mine»
  • «First Time»
  • «Georgia»
  • «Fire and the Flood»
  • «Straight into Your Arms»
  • «Lay It on Me»
  • «Like Gold»

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  2. Search | Warner/Chappell Music. www.warnerchappell.com. Праверана 5 верасня 2017.
  3. Vance Joy | Biography, Albums, Streaming Links | AllMusic. AllMusic. Праверана 5 верасня 2017.
  4. staff, Guardian (2015-11-26). "Aria awards 2015: list of winners". The Guardian [брытанская англійская]. 0261-3077. Праверана 2017-09-06.
  5. Former Coburg player claims Hottest 100 - VFL - SportsTG (англ.). SportsTG. Праверана 6 верасня 2017.
  6. "Vance Joy to be Coburg's number one ticket-holder - The Official Website of the Coburg Football Club". The Official Website of the Coburg Football Club [амерыканская англійская]. 2015-04-18. Праверана 2017-09-06.
  7. Vance Joy - Biography | Billboard (англ.). www.billboard.com. Праверана 6 верасня 2017.
  8. а б God Loves You When You're Dancing - EP by Vance Joy on Apple Music(нявызн.) (22 сакавіка 2013). Праверана 6 верасня 2017.
  9. Hottest 100 - 2013 | triple j (англ.). www.abc.net.au (10 верасня 2013). Праверана 6 верасня 2017.
  10. Steffen Hung. australian-charts.com - Discography Vance Joy. australian-charts.com. Праверана 6 верасня 2017.
  11. http://www.aria.com.au/pages/aria-charts-accreditations-singles-2013.htm (англ.). www.aria.com.au. Праверана 6 верасня 2017.
  12. http://www.bpi.co.uk/certified-awards.aspx(недаступная спасылка). www.bpi.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2013. Праверана 6 верасня 2017.
  13. www.sverigetopplistan.se - Artikeldata. www.sverigetopplistan.se. Праверана 6 верасня 2017.
  14. "Gold/Platinum - Music Canada". Music Canada [амерыканская англійская]. Праверана 2017-09-06.
  15. "Gold & Platinum - RIAA". RIAA [амерыканская англійская]. Праверана 2017-09-06.
  16. а б Альбом у Apple Music: Dream Your Life Away (Vance Joy)(нявызн.) (5 верасня 2014). Праверана 6 верасня 2017.
  17. а б в Ryan, Gavin. ARIA Albums: The Weeknd Takes Top Spot On Australian Chart. Noise11 (5 верасня 2015). Праверана 18 November 2015.
  18. а б Canadian album certifications – Vance Joy – Dream Your Life Away. Music Canada.
  19. а б American digital certifications – Vance Joy – Dream Your Life Away. Recording Industry Association of America. If necessary, click Advanced, then click Format, then select ', then click SEARCH
  20. "Gold & Platinum - RIAA". RIAA [амерыканская англійская]. Праверана 2017-09-06.
  21. Vance Joy (руск.). www.facebook.com. Праверана 18 лістапада 2017.
  22. Discography Vance Joy. Australian Charts Portal. Праверана 18 November 2015.
  23. Discografie Vance Joy. Belgium Charts Portal. Праверана 18 November 2015.
  24. Canada, Billboard. Canadian Albums Chart 27 September 2014. Billboard.
  25. IRMA, IRMA. CTop 100 Individual Artist Albums Week Ending 18th September 2014(недаступная спасылка). IRMA. Архівавана з першакрыніцы 15 November 2009.
  26. NZ Top 40 Albums 15 September 2014(недаступная спасылка). RMNZ. Архівавана з першакрыніцы 28 February 2012. Праверана 18 November 2015.
  27. Discographie Vance Joy. Swedish Charts Portal. Праверана 18 November 2015.
  28. Discography Vance Joy. Swiss Charts Portal. Праверана 18 November 2015.
  29. Vance Joy > UK Charts. Officialcharts.com. Праверана 18 November 2015.
  30. Billboard 200. Billboard (27 верасня 2014). Праверана 18 November 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]