Вялікі герцаг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Германская карона вялікага герцага

Вялікі герцаг — тытул самастойных манархаў, якія стаяць, паводле міжнароднага права, паміж каралямі і герцагамі; ім прысвоены тытул «Каралеўская Высокасць».

Герцаг Фларэнцыі, Козіма I дэ Медычы, быў першым кіраўніком, якому ў 1569 годзе быў падараваны гэты тытул Папам Піем V; ён доўга не мог дамагчыся прызнання яго з боку імператара, і яно адбылося толькі тады, калі сын і пераемнік Козіма, Францыск, у 1575 годзе ажаніўся з сястрой імператара Максіміліяна II. Тытул «Каралеўскую Высокасць» быў далучаны да тытула вялікага герцага ў 1699 годзе і перайшоў ад Фларэнцыі на Таскану.

Напалеон I стварыў новага вялікага герцага, калі дараваў у 1806 годзе Мюрату герцагства Бергскае, пасля чаго і ўладарныя князі Гесэн-Дармштацкі, Бадэнскі і Вюрцбургскі (перш вялікі герцаг Тасканскі), далучыўшыся да Рэйнскага саюза, прынялі той жа тытул. У 1810 годзе і князь-прымас фон Дальберг (раней курфюрст Майнцкі) быў узведзены Напалеонам I у вялікага герцага Франкфурцкага.

На падставе пастаноў Венскага кангрэса, гэты тытул (акрамя выгнанай з Тасканы галіны Габсбургска-Латарынгскага дому) насілі кіраўнікі Бадэна, Гесэна, Люксембурга, Мекленбург-Шверына, Мекленбург-Стрэліца, Ольдэнбурга і Саксен-Веймара, а таксама, у ліку іншых тытулаў, кароль Прускі, як вялікі герцаг Ніжнерэйнскі і Пазнаньскі.

Пасля рэвалюцыі 1918 года ў Германіі адзіным вялікім герцагствам у свеце застаецца Люксембург.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).