Культура (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Культура
Культура, 2021 г.
Культура, 2021 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 61 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222839
Аўтамабільны код
5
Культура на карце Беларусі ±
Культура (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Культура (Пухавіцкі раён)
Культура (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Культура (Пухавіцкі раён)

Культу́ра[1] (трансліт.: Kuĺtura, руск.: Культура) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 41 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 36 км ад Мінска, 18 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы, каля ракі Пціч (прыток Прыпяці).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Сімвалічная савецкая назва у супрацьлегласць старым, якія, паводле савецкай ідэалогіі, характарызуюць галечу і бескультурнасць вёскі за часамі Расійскай імперыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У 1943 годзе ў ходзе нямецкай карнай аперацыі вёска была спалена, забіты 6 жыхароў. Пасля вайны вёска была адноўлена.

У 1960 годзе пасёлак.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1940 год — 33 двары, 150 жыхароў
  • 1960 год — 104 жыхары
  • 1999 год — 28 жыхароў
  • 2002 год — 14 гаспадарак, 22 жыхары
  • 2010 год — 20 жыхароў
  • 2012 год — 13 гаспадарак, 32 жыхары
  • 2019 год — 61 жыхар[2]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У 2013 годзе вёска на тэрыторыі СВК «Агра-Абярэг»[3].

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральная вуліца, 2021 г.
  • Новая вуліца
  • Усходняя вуліца
  • Цэнтральная вуліца[4]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
  3. Культура // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 152. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  4. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культура // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 152. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
  • Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]