Кухараўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Кухараўка
Кухараўка, 2021 г.
Кухараўка, 2021 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 14 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222851
Аўтамабільны код
5
Кухараўка на карце Беларусі ±
Кухараўка (Беларусь)
Кухараўка
Кухараўка (Мінская вобласць)
Кухараўка

Ку́хараўка[1] (трансліт.: Kucharaŭka, руск.: Кухаревка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 28 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 44 км ад Мінска, 6 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Пціч.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва ўтвораная ад прозвішча Кухар, Кухарэвіч, якое мае ў аснове слова кухар.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Урочышча Кухараўка на плане Азярычына 1867 года.

Пераход Кухараўка ўпамінаецца ў інвентары вёскі Азярычына 1701 года[2]. Пад пераходам, верагодна, маецца на ўвазе брод на Пцічы. Таксама ўрочышча Кухараўка пазначана на плане Азярычына 1867 года.

Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР, месца рассялення жыхароў Азярычына[3].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У траўні 1944 года ў выніку нямецкай карнай аперацыі пасёлак быў спалены, забіты 5 жыхароў. Пасля вайны населены пункт быў адноўлены[4].

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1940 год — 30 двароў, 123 жыхары
  • 1999 год — жыхароў
  • 2002 год — 8 двароў, 13 жыхароў
  • 2010 год — 14 жыхароў
  • 2019 год — 14 жыхароў[6]

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Зарэчная вуліца
  • Набярэжная вуліца[7]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Слаўнае сяло Азярычына 2019, с. 29.
  3. Слаўнае сяло Азярычына 2019, с. 335.
  4. Кухараўка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 152. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  5. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  6. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
  7. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кухараўка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 152. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
  • Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.
  • Санько З., Санько Ю. Слаўнае сяло Азярычына: Свет нашых продкаў. — Мінск: Тэхналогія, 2019. — 352 с. — ISBN 978-985-458-302-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]