Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Віктар Ганчарэнка
VGoncharenko.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка
Нарадзіўся 10 чэрвеня 1977({{padleft:1977|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:10|2|0}}) (37 гадоў)
Хойнікі
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 167 см
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар'ера
Клубная кар'ера*
1994 — 1995 Сцяг Беларусі Стрэлічава (Хойнікі) 5 (1)
1995 — 1997 Сцяг Беларусі РВАР (Мінск) 49 (3)
1998 — 2002 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 82 (1)
Нацыянальная зборная**
1995 Сцяг Беларусі Беларусь (да 18) 1 (0)
1998 — 1999 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 9 (1)
Трэнерская кар'ера
2004 — 2006 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) дубль
2007 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) трэнер
2007 — 2013 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў)
2013 — 2014 Сцяг Расіі Кубань (Краснадар)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка (нар. 10 верасня 1977) — беларускі футбаліст і трэнер па футболу.

Кар'ера іграка[правіць | правіць зыходнік]

Віктар Ганчарэнка нарадзіўся ў Хойніках Гомельскай вобласці. Выхаванец хойніцкай ДзЮСШ і Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву (РВАР, Мінск).

Выступаў як абаронца ў РВАР (1995—97) і ў ФК БАТЭ (Барысаў, 1998—2002). Двухразовы чэмпіён Беларусі (1999, 2002), двухразовы срэбраны (1998, 2000) і бронзавы (2001) прызёр чэмпіянатаў Беларусі. Гульнявую кар'еру скончыў з-за сур'ёзнай траўмы.

Трэнерская кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2004 скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію фізічнай культуры, спецыяльнасць — трэнер па футболу. Мае ліцэнзію УЕФА катэгорыі «PRO».

У 2004-06 працаваў трэнерам дублюючага складу ФК БАТЭ. З 2007 — старшы трэнер ФК БАТЭ. З 13 лістапада 2007 — галоўны трэнер ФК БАТЭ. Пад яго кіраўніцтвам каманда выйшла ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў УЕФА і атрымала перамогу ў чэмпіянатах Беларусі 2008—2012 гадоў. Стаў самым маладым галоўным трэнерам у гісторыі групавых турніраў Лігі чэмпіёнаў.

У рэйтынгу найлепшых клубных трэнераў за 2008 год, які абнародавала Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі Віктар Ганчарэнка заняў 17 месца.

Чатыры разы прызнаваўся лепшым трэнерам Беларусі (2008, 2009, 2010, 2012).

У кастрычніку 2013 прыняў прапанову ўзначаліць краснадарскую «Кубань»[1]. Разам з «Кубанню» удзельнічаў у групавым раўндзе Лігі Еўропы 2013/14. У расійскай Прэм'ер-лізе ў сезоне 2013/14 прывёў краснадарскі клуб да 8 месца. Сезон 2014/15 «Кубань» пачала з дзевяціматчавай серыяй без паражэнняў. На сярэдзіну лістапада 2014 каманда ішла на 5 месцы ў Прэм'ер-лізе, калі 13 лістапада 2014 кантракт краснадарскага клуба з Ганчарэнкам быў нечакана разарваны[2].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі