Віктар Пятровіч Ліснеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Пятровіч Ліснеўскі
Дата нараджэння 8 студзеня 1908(1908-01-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 кастрычніка 1987(1987-10-09) (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Гады службы 19411946
Званне
Малодшы сяржант
Малодшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы

Віктар Пятровіч Ліснеўскі (8 студзеня 1908  — 9 кастрычніка 1987) — камандзір стралковага аддзялення 244-га стралковага палка, малодшы сяржант. Поўны кавалер ордэна Славы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 27 снежня 1907 года (8 студзеня 1908 года па новаму стылю) ў вёсцы Чарцёж Рагачоўскага павета, Магілёўскай губерні, цяпер Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Беларус. Член ВКП/КПСС з 1944 года. Адукацыя 7 класаў. Працаваў брыгадзірам у калгасе.

У Чырвонай Арміі і ў баях Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года. Ваяваў на Бранскім і 1-м Беларускім франтах.

Тэлефаніст мінамётнай роты 244-га стралковага палка яфрэйтар Ліснеўскі у баях 2326 снежня 1943 года на паўночным усходзе ад горада Жлобін забяспечыў бесперапынную сувязь роты са штабам палка. Падчас артылерыйскага налёту праціўніка Ліснеўскі быў засыпаны зямлёй. Выбраўшыся з траншэі, ліквідаваў пад варожым агнём 4 абрывы кабеля. Загадам камандзіра 41-й стралковай дывізіі ад 2 лютага 1944 года яфрэйтар Ліснеўскі Віктар Пятровіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

Стралок таго ж палка і дывізіі яфрэйтар Ліснеўскі 21 ліпеня 1944 года ў ліку першых пераправіўся праз раку Заходні Буг у 20 кіламетрах на паўднёвы захад ад горада Любомль Валынскай вобласці, адбіваў контратакі праціўніка. Падчас наступлення ўварваўся ў варожую траншэю і закідаў гранатамі кулямётны разлік. Загадам па 69-й арміі № 76 ад 10 жніўня 1944 года яфрэйтар Ліснеўскі Віктар Пятровіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

Камандзір стралковага аддзялення малодшы сяржант Ліснеўскі пры прарыве варожай абароны каля населенага пункта Лебус 16 красавіка 1945 года першым уварваўся ў траншэю ворага і разам з аддзяленнем знішчыў 4 кулямёты і каля 20 праціўнікаў. У баі каля вёскі Шэнфліс 20 красавіка 1945 года забіў 6 праціўнікаў і 5 узяў у палон.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за мужнасць, адвагу і гераізм, , малодшы сяржант Ліснеўскі Віктар Пятровіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1].

Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе жыў і працаваў у горадзе Дружкоўка Данецкай вобласці. Ганаровы грамадзянін горада Дружкоўка. Памёр 9 кастрычніка 1987 года.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Славы 3-х ступеняў, медалямі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Виктор Петрович Лисневский на сайце «Героі краіны»