Віктар Цімафеевіч Лебедзеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Цімафеевіч Лебедзеў
Дата нараджэння 13 студзеня 1932(1932-01-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 снежня 2001(2001-12-02) (69 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёр
Узнагароды
IMDb ID 6897901

Віктар Цімафеевіч Ле́бедзеў (13 студзеня 1932, Арол, Расія — 2 снежня 2001) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1992).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1955 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. 3 1956 працаваў у Беларускім тэатры юнага гледача.

Памёр 2 снежня 2001 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Яго творчасць была адметная спалучэннем псіхалагічнага аналізу з выразным знешнім малюнкам. Ролі будаваў на эмацыянальных кантрастах, тонка адчуваў жанравыя асаблівасці твора.

Сярод роляў: Трахім («Прымакі» Я. Купалы), Кароль, Самахвальскі («Цудоўная дудка», «Несцерка» В. Вольскага), Халімон («Подых навальніцы» І. Мележа), Кароль («Сярэбраная табакерка» З. Бядулі), Анатоль, Андрэй («Папараць-кветка», «Над хвалямі Серабранкі» І. Козела), Круціцкі, Рыспаложанскі («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Банкрут» А. Астроўскага), Румін («Дачнікі» М. Горкага), Хлестакоў («Рэвізор» М. Гогаля), Фёдар («У пошуках радасці» В. Розава), Пратэй, Мальволіо («Два веронцы», «Дванаццатая ноч» У. Шэкспіра), Панталонэ («Зялёная птушка» К. Гоцы), Трэлані, Ліўсі («Востраў скарбаў» Р. Стывенсана), Артур («Авадзень» паводле Э. Войніч), Юліус («Новыя прыгоды Карлсана» паводле А. Ліндгрэн) і інш. Здымаўся ў кіно і на тэлебачанні.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Агучванне мультфільмаў[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная дошка Віктару Лебедзеву

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]