Віктар Эрысэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Эрысэ
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1940(1940-06-30)[1] (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, рэжысёр
Кар’ера з 1969
Узнагароды
IMDb ID 0258977
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ві́ктар Эры́сэ (ісп.: Víctor Erice, [ˈbiɣtoɾ eˈɾiθe]; нар. 30 чэрвеня 1940, Каранса[en], Біская, Іспанія) — іспанскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Найбольш вядомы сваімі двума мастацкімі фільмамі: «Дух вулля[en]» (1973), які многія лічаць адным з найвялікшых іспанскіх фільмаў[2][3], і «Поўдзень[en]» (1983).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Віктар Эрысэ нарадзіўся 30 чэрвеня 1940 года ў Карансе[en], правінцыя Біская (Іспанія). Вывучаў права, паліталогію і эканоміку ў Мадрыдскім універсітэце. У 1963 годзе наведваў Афіцыйную школу кінематаграфіі[es], дзе вывучаў рэжысуру.

Напачатку сваёй кар’еры Эрысэ працаваў кінакрытыкам, пішучы рэцэнзіі для іспанскага кіначасопіса «Nuestro Cine», а таксама зняў серыю кароткаметражных фільмаў. У 1973 годзе ёе дэбютаваў у вялікім кіно з фільмам «Дух вулля[en]», які быў высока ацэнены крытыкамі і стаў пераломным момантам у гісторыі іспанскага кіно.

Эрысэ быў сярод тых кінематаграфістаў, якія жылі пры франкісцкім рэжыме. На момант выхаду яго першага фільма ў 1973 годзе Франсіска Франка ўсё яшчэ быў пры ўладзе[4]. Адна з рэчаў, якімі вядомы «Дух вулля[en]», — гэта выкарыстанне сімвалізму, дзеля адлюстравання жыцця ў Іспаніі пры кіраванні Франка. Размяшчэнне фільма ў 1940 годзе, на пачатку праўлення Франка, было рызыкай для Эрысэ, улічваючы, што фільм «не быў прапагандысцкай патугай, у якой непахісныя франкісты перамагалі злых рэспубліканцаў, што забіваюць святароў»[5].

Праз дзесяць гадоў Эрысэ напісаў сцэнарый і паставіў фільм «Поўдзень[en]» (1983). Карціна, заснаваная на апавяданні Адэлаіды Гарсія Маралес[en], была высока ацэнена крытыкамі і была прадстаўлена ў асноўным конкурсе 36-га Канскага кінафестывалю.

Трэцяй поўнаметражнай працай Эрысэ стаў дакументальны фільм «Сонца ў лісці айвавага дрэва[en]» (1992). Фільм апавядаў пра жыццё іспанскага мастака Антоніа Лопеса Гарсію[en] і яго спробы адлюстраваць айвавае дрэва, якое расце ў яго садзе. Фільм атрымаў Прыз журы і Прыз ФІПРЭСІ на Канскім кінафестывалі 1992 года[6].

Эрысэ займаўся распрацоўкай (і павінен быў стаць рэжысёрам) фільма «Чары Шанхая[en]», экранізацыі аднайменнага рамана[es] Хуана Марсэ[en], але прадзюсар Андрэс Вісэнтэ Гомес[en] перадаў праект рэжысёру Фернанда Труэба[en][7]. Гэтая адмова стала «вялікім расчараваннем» для Эрысэ[7].

У 2010 годзе ён быў сябрам журы Канскага кінафестывалю[8]. На кінафестывалі ў Лакарна ў 2014 годзе Эрысэ быў узнагароджаны прэміяй «Залаты леапард[en]» за прыжыццёвыя дасягненні[9].

У 2023 годзе, праз трыццаць гадоў пасля яго апошняга поўнаметражнага фільма, выйшла новая карціна Эрысэ «Заплюшчы вочы[en]».

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кароткаметражныя фільмы[правіць | правіць зыходнік]

  • На тэрасе (En la Terraza, 1961)
  • Старонкі страчанага дзённіка (Páginas de un diario perdido, 1962)
  • Страчаныя дні (Los días Perdidos, 1963)
  • Між рэйкамі (Entre Vías, 1966)
  • Alumbramiento (2002)

Поўнаметражныя фільмы[правіць | правіць зыходнік]

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

Спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Працы Эрысэ, у якіх фігуруюць дзеці, поўныя мар і цягі да фантастычнага падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі, у далейшым аказалі ўплыў на Гільерма дэль Тора і яго фільмы «Хрыбет д’ябла» і «Лабірынт фаўна».

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Victor Erice // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Roger Ebert. "Everything in the movies is fake" (англ.). Сайт Роджэра Эберта (20 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2023. Праверана 21 ліпеня 2023.
  3. The 1,000 Greatest Films (Table) (англ.). Сайт «They Shoot Pictures, Don't They?». Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2023. Праверана 21 ліпеня 2023.
  4. Kevin Hagopian. The Spirit of the Beehive (англ.). Сайт «www.albany.edu». Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2023. Праверана 21 ліпеня 2023.
  5. Kim Newman. Empire Essay: The Spirit Of The Beehive Review (англ.). Сайт часопіса «Empire (часопіс)» (12 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2023. Праверана 21 ліпеня 2023.
  6. EL SOL DEL MEMBRILLO (DREAM OF LIGHT). Сайт Канскага кінафестывалю. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2023. Праверана 21 ліпеня 2023.
  7. а б Guillermo Correo. Víctor Erice vuelve al largometraje después de tres décadas con 'Cerrar los ojos' (ісп.). Сайт «El Español[es]», раздзел «El Cultural» (7 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2022. Праверана 21 ліпеня 2023.
  8. Rebecca Leffler. Cannes reveals Competition lineup (англ.). Сайт «The Hollywood Reporter» (15 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2023. Праверана 21 ліпеня 2023.
  9. Nick Vivarelli. Locarno Film Festival To Honor Spanish Auteur Victor Erice (англ.). Сайт «Variety» (15 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2021. Праверана 21 ліпеня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Arocena C. Víctor Erice. Madrid: Ediciones Cátedra, 1996
  • Ehrlich L.C. The cinema of Víctor Erice: an open window. Lanham: Scarecrow Press, 2000
  • Latorre J. Tres décadas de El espíritu de la colmena. Madrid: Ediciones Internacionales Universitarias, 2006
  • Cerrato R. Víctor Erice: el poeta pictórico. Madrid: Ediciones JC, 2006

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]