Вілем Матэзіус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вілем Матэзіус
Дата нараджэння 3 жніўня 1882(1882-08-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 красавіка 1945(1945-04-12)[3][1][…] (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец, пісьменнік, выкладчык універсітэта, перакладчык, настаўнік, гісторык літаратуры, багеміст
Навуковая сфера English studies[d][6] і пераклад[6]
Месца працы
Альма-матар

Ві́лем Матэзіус (3 жніўня 1882, г. Пардубіцы, Чэхія — 12 красавіка 1945) — чэшскі мовазнавец. Заснавальнік і прэзідэнт Пражскага лінгвістычнага гуртка. Стрыечны брат паэта і перакладчыка Богуміла Матэзіуса.

Скончыў Карлаў універсітэт у Празе, з 1912 года яго прафесар.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў агульную лінгвістыку, англійскую мову, характаралогію мовы, пад якой разумеў супастаўленне элементаў розных моў для выяўлення тыповых уласцівасцей пэўнай мовы. Адзін з заснавальнікаў функцыянальнай лінгвістыкі. Абгрунтаваў сінхронны падыход да вывучэння мовы («Пра патэнцыяльнасць моўных з'яў», 1911). Распрацаваў тэорыю актуальнага члянення сказа. Аўтар прац «Чэшская мова і агульная лінгвістыка» (выд. 1947), «Функцыянальны аналіз сучаснай англійскай мовы на аснове агульнай лінгвістыкі» (выд. 1961).

Зноскі

  1. а б Vilem Mathesius // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Матезиус Вилем // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. а б Матезиус Вилем // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. BillionGraves — 2011.
  6. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  7. а б Studenti pražských univerzit 1882–1945

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]