Вільям Гобсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вільям Гобсан

Вільям ГОБСАН (англ.: William Hobson; 26 верасня 1792, Вотэрфорд, Ірландыя10 верасня 1842), першы губернатар Новай Зеландыі і сааўтар Пагаднення Вайтангі.

25 жніўня 1803 года пачаў службу ў Каралеўскім ваенна-марскім флоце Вялікабрытаніі. 28 студзеня 1840 года ў сувязі з павышэннем цікавасці Францыі да земляў Акіяніі, Уільям Гобсан быў прызначаны першым лейтэнант-губернатарам Новай Зеландыі. 30 студзеня 1840 года Новая Зеландыя была абвешчана часткай калоніі Новы Паўднёвы Уэльс. 6 лютага 1840 года быў складзены дагавор Вайтангі, які з англійскага боку падпісаў Гобсан. Паводле дагавора, Новая Зеландыя станавілася асобнай калоніяй Вялікабрытаніі, а маоры атрымлівалі асобыя правы ў яе межах.

1 верасня 1840 года Гобсан заснаваў горад Окленд, які да 1865 года з'яўляўся афіцыйнай сталіцай Новай Зеландыі.

Выканаўцам абавязкаў губернатара Новай Калоніі Гобсан стаў 3 студзеня 1841 года, а зацверджаны на гэтай пасадзе 3 мая 1841 года. Заставаўся губернатарам да самай смерці 10 верасня 1842 года.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]