Галубіцкі сельсавет (Петрыкаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галубіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Петрыкаўскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Галубіца
Дата ўтварэння 2 верасня 1975
Насельніцтва (2019) 894
Плошча
  • 242,3292 км²[1]
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 247949
Код аўтам. нумароў 3

Галубі́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Галубіца.

15 жніўня 1974 года цэнтрам Ляскавіцкага раёна ўсталявана вёска Галубіца[2]. 20 лютага 1975 года з Ляскавіцкага сельсавета ў склад Брынёўскага сельсавета перададзены вёскі Баклань, Дарашэвічы і Ляскавічы[3]. 2 верасня 1975 года Ляскавіцкі сельсавет перайменаваны ў Галубіцкі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Галубіца[4]. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Снядзінскага сельсавета (вёскі Белін, Мардзвін, Снядзін, Судзібар і Таргашын)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1328 чалавек[6], з іх 96,8 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 1,0 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 894 чалавекі[8].

Зноскі

  1. а б http://gp.by/upload/iblock/5b7/5b7bd088519bcb801d063ac8c5b7ef3d.pdf
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 верасня 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).
  5. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.