Мышанскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мышанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Петрыкаўскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мышанка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 452
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Мы́шанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Мышанка (да 1954 г. — вёска Беседкі).

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Беседкаўскі сельсавет у складзе Капаткевіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Беседкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капаткевіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года па 12 лютага 1935 года ў Мазырскім раёне. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Церабаўскага сельсавета, цэнтр перанесены ў вёску Мышанка[1]. Пасля скасавання Капаткевіцкага раёна з 25 снежня 1962 года ў складзе Петрыкаўскага раёна. 18 лістапада 1967 года перайменаваны ў Мышанскі сельсавет[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1877 чалавек[3], з іх 89,4 % — беларусы, 6,6 % — рускія, 3,1 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1452 чалавекі[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 2 (1196).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.