Капцэвіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Капцэвіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Петрыкаўскі раён
Уключае 2 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Капцэвічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 263
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Капцэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Капцэвічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска (з 15 ліпеня 1935 г. па 24 жніўня 1951 г. рабочы пасёлак) Капцэвічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 26 сакавіка 1987 года ў склад Петрыкаўскага сельсавета перададзены вёскі Аголічы, Аголіцкая Рудня, Беразнякі, Свабода, пасёлак Белалескае[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1552 чалавекі[2], з іх 93,2 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,4 % — украінцы, 0,6 % — яўрэі[3]; паводле перапісу 2019 года — 1263 чалавекі[4].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня, 25 лютага і 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.