Гарадскі арсенал (Львоў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гарадскі арсенал, Львоў)
Славутасць
Гарадскі арсенал
Міський арсенал
49°50′29″ пн. ш. 24°02′07″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Горад Львоў, вул. Падвальная, 5.
Архітэктурны стыль готыка
Дата заснавання 1706
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гарадскі арсенал — фартыфікацыйнае збудаванне ў Львове (Украіна), пабудаванае ў 15541556 гадах. Помнік рэнесанснай абароннай архітэктуры.

Гарадскі арсенал прылягаў да крапасных сцен Львова, рэшткі якіх бачныя з вуліцы Арсенальнай. Будынак арсенала выканана з каменя, двухпавярховы, прамавугольнае ў плане, з невялікай васьмівугольнай вежай на паўночным боку. Паводле даных даследаванняў і раскопак, праведзеных у 1970-х гадах, вежа і сцены першага паверху маюць даўнейшае паходжанне і былі пабудаваны, відаць, у XIV стагоддзі.

У XVIII стагоддзі ў скляпах ільвоўскага гарадскога арсенала трымалі палонных украінскіх казакоў і гайдамакаў. У адным з казематаў знаходзілася камера катаванняў і жыллё гарадскога ката.

Падчас нападу шведаў у 1704 годзе арсенал быў разбураны, але праз два гады адбудаваны наноў. Сучасная рэстаўрацыя была праведзена ў 19791981 гадах. З 1981 года — музей зброі «Арсенал».

Фасад Гарадскога арсенала Брама і вежа арсенала Тыльная частка

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]