Палац Туркулаў-Камела (Львоў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац
Палац Туркулаў-Камела
Палац Туркулів-Комелло
49°50′11″ пн. ш. 24°02′43″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Горад Львоў, вул. Пякарская, 50а
Тып будынка жыллёвы
Архітэктурны стыль неаготыка
Архітэктар Фрыдэрык Баўман
Заснавальнік Генрык Дзедушыцкі
Дата заснавання 1840
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палац Туркулаў-Камела, таксама Палац графа Дзедушыцкага, Палац Камела — помнік архітэктуры XІХ стагоддзя ў Львове па вуліцы Пякарскай, 50а. Першае ў Львове збудаванне ў стылі ранняй неаготыкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Палац пабудаваны прыблізна ў 18401843 гадах (па іншай версіі ў 18101830 гадах) за ўзорамі Венецыянскай готыкі па замове графа Генрыка Севярына Дзедушыцкага. Аўтар праекта верагодна Фрыдэрык Баўман. Як апісвае Мечыслаў Арловіч, у сярэдзіне XIX стагоддзя, калі палацам валодала графіня Феліцыя Камела (дачка графа Тадэвуша Туркула), яе сядзіба была пакрыта гонтам і выглядала як сапраўдны прыгарадны асабняк. У 20-30-х гадах XX стагоддзя палац належаў сям’і Батыцкіх. З 1937 года палац знаходзіцца ў распараджэнні акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Цяпер тут знаходзіцца вучэбны корпус Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогій імя Сцяпана Гжыцкага.