Палац Карнякта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац
Палац Карнякта
Палац Корнякта
49°50′32″ пн. ш. 24°01′59″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Горад Львоў, пл. Рынак, 6.
Архітэктурны стыль Адраджэнне
Архітэктар Пётр Барбон[d]
Дата заснавання 1580
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палац Карнякта — помнік архітэктуры Украіны, які знаходзіцца ў Львове на пл. Рынак, 6.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Купец-вінагандляр, па паходжанні грэк з Крыта, Канстанцін Карнякт атрымаў шляхецтва ад караля Жыгімонта II Аўгуста за сваю верную службу на пасадзе асабістага каралеўскага сакратара. Наступны кароль Стэфан Баторый спецыяльным дэкрэтам у 1576 годзе дазволіў ўзвесці Карнякту на плошчы Рынак у Львове палац з 6-ю вокнамі — прывілей, які ў горадзе, дзе дзейнічала магдэбургскае права, нельга было купіць ні за якія грошы, толькі атрымаць за асабліва выдатныя заслугі перад горадам і дзяржавай.

Нашчадкі Карнякта ў 1623 годзе прадалі дом манахам-кармелітам. 1642 годзе дом купіў Якуб Сабескі, у 1647 годзе, пасля яго смерці дом атрымаў у спадчыну яго сын Ян — так палац Карнякта перайшоў у сям’ю караля Яна ІІІ Сабескага і з тых часоў (1674) стаў называцца Каралеўскім. У 1686 годзе тут быў падпісаны «Вечны мір» паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай.

З 1723 года камяніца належала сям’і Жавускіх (яе ў Сабескіх купіў польны гетман Станіслаў Матэвуш Жавускі). У 1804 годзе збор карцін і бібліятэку разам з домам за 377 тысяч залатых купіў генерал Аляксандр Францішак Хадкевіч, які вывез адсюль карціны і бібліятэку ў свой маёнтак у Млынаве. У 1816 годзе дом ён прадаў Панінскім, ад якіх дом перайшоў да сям’і Любамірскіх.

У 1908 годзе будынак выкупіў горад, і тут ужо больш за 100 гадоў працуе Львоўскі гістарычны музей. 12 верасня 1908 года да 225-й гадавіны разгрому Янам III Сабескім турак пад Венай у Палацы Карнякта адкрыўся музей, які ў гонар гэтай падзеі атрымаў назву Нацыянальнага музея імя караля Яна ІІІ. Пасля савецкай рэарганізацыі тут размясціўся цэнтральны корпус Львоўскага гістарычнага музея. Упрыгожваннем экспазіцыі палаца Корнякта з’яўляюцца так званыя «Каралеўскія залы», мэбляваныя ў стылі львоўскіх палацаў XVIII-XIX стагоддзяў.

У будынку пасля рэнесанснай перабудовы захавалася гатычная зала — адзіны на тэрыторыі Украіны помнік свецкай готыкі XV стагоддзя. Таксама тут працуе антыкварны магазін. Незвычайным упрыгожваннем палаца з’яўляецца «італьянскі» падворак, дзіўна падобны на тыповыя панадворкі Фларэнцыі і Рыма. Ужо ў XVIII стагоддзі тут ставілі п’есы Шэкспіра. У гэтым двары ў цёплы час года працуе кафэ, тут праходзяць традыцыйныя канцэрты, фестывалі класічнай і джазавай музыкі, унікальная акустыка стварае моцнае ўражанне. У двары таксама можна агледзець прангер — ганебны слуп, каля якога ў часы сярэднявечча выконвалі пакаранне злачынцаў.