Гарады-героі
Званне Горад-Герой — вышэйшая ступень адрознення СССР. Прысвоена 12 гарадам у СССР пасля Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.. Акрамя таго адной крэпасці прысвоена званне Крэпасць-Герай. У цяперашні час, 4 з іх знаходзяцца на тэрыторыі Украіны, 2 (уключаючы крэпасць-герой) на тэрыторыі Беларусі, астатнія ў Расіі.
Змест |
[правіць] Гісторыя звання
Упершыню гарадамі-героямі былі названыя гарады Ленінград, Сталінград, Севастопаль і Адэса ў загадзе Вярхоўнага Галоўнакамандуючага 1 мая 1945 года.
Афіцыйна ў якасці дзяржаўнай узнагароды званне ўсталявана 8 мая 1965 г., калі Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР сваім Указам зацвердзіў Палажэнне аб вышэйшай ступені адрознення – званні «Горад-Герай». У гэты жа дзень званне прысвоена гарадам Маскве, Ленінграду, Валгаграду, Кіеву, Адэсе і Севастопалю, а Брэсцкай крэпасці прысвоена званне «Крэпасць-герой».
[правіць] Гарады-Героі
Масква — з 8 мая 1965
Ленінград (цяпер Санкт-Пецярбург) — з 8 мая 1965
Сталінград (цяпер Валгаград) — з 8 мая 1965
Кіеў — з 8 мая 1965
Адэса — з 8 мая 1965
Севастопаль — з 8 мая 1965
Брэсцкая крэпасць (Крэпасць-Герай) — з 8 мая 1965
Наварасійск — з 14 верасня 1973
Керч — з 14 верасня 1973
Мінск — з 26 чэрвеня 1974
Тула — з 7 снежня 1976
Мурманск — з 6 мая 1985
Смаленск — з 6 мая 1985
Тут паказаныя даты не прысваення звання, а ўказаў аб уручэнні медаляў «Залатая Зорка» і ордэнаў Леніна гарадам, атрымалым званне горада-героя раней. Ленінграду, Сталінграду, Севастопалю і Адэсе званне «Горад-Герой» было прысвоена ў 1945 г., Кіеву - у 1961 г. Ленінграду і Кіеву пры прысваенні звання ўручылі толькі ордэн Леніна, а Сталінграду, Севастопалю і Адэсе наогул не ўручаліся ордэны і медалі.[1]
[правіць] Галерэя
- «Залатая зорка» і Савецкія маркі 1965 года «Гарады-героі»
[правіць] Гарады-героі ў іншых краінах
- У Югаславіі гарады маглі быць узнагароджаны Ордэнам Народнага героя, што аналагічна прысваенню звання «Горад-герой» у СССР.