Гарачыня на захадзе Паўночнай Амерыкі (2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У маі 2023 года заходнюю частку Паўночнай Амерыкі ахапіла гарачыня. Метэастанцыі зафіксавалі шэраг тэмпературных рэкордаў.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

12 мая ў сувязі з гарачынёй Нацыянальная метэаралагічная служба ЗША выпусціла рэкамендацыі для заходніх частак Арэгона і штата Вашынгтон[1][2]. Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Канады выпусціла папярэджанні аб гарачыні ў паўночных раёнах Альберты і некаторых частках Брытанскай Калумбіі[3].

13 мая чатыры метэастанцыі пад Сіэтлам заявілі пра тэмпературныя рэкорды: Квілают — 90 °F (32 °C), SeaTac — 86 °F (30 °C), Алімпія і Хокіам — 89 °F (32 °C)[4].

14 мая ў н. п. Скваміш, Брытанская Калумбія, зафіксавана рэкордна высокая тэмпература ў 35.5 °C (95.9 °F)[5].

Тым часам у ЗША такія гарады, як Хакіам, Вашынгтон і Фларэнцыя, штат Арэгон, усталявалі месячныя тэмпературныя рэкорды ў 90 °F (32 °C). У Сіэтле зафіксавана адзнака ў 89 °F (32 °C)[5]. Юджын і Портленд паведамілі пра 94 °F (34 °C) і 92 °F (33 °C) адпаведна[6].

Уплыў[правіць | правіць зыходнік]

Гарачыня выклікала лясныя пажары ў Альберце[5][6]. Яна таксама прывяла да хуткага раставання снегу на некаторых горных хрыбтах, такіх як Сьера-Невада, Скалістыя горы Каларада і Каскадны хрыбет, што стварыла небяспеку з-за паводак і апоўзняў[7]. Так, 14 мая паводка ракі Огдэн вымусіла жыхароў Хантсвіла, штат Юта, эвакуіравацца[8], а частка дзяржаўнай дарогі 504 у акрузе Каўліц, штат Вашынгтон, была разбурана апоўзнем з Каскадных гор[7].

У Мексіцы тым часам ад гарачыні загінулі больш за 100 чалавек[9].

У сярэдзіне ліпеня з-за рэкорднай засухі ў канадскай правінцыі Брытанская Калумбія пачалася новая серыя лясных пажараў[10].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Early Heat Wave in Pacific Northwest Could Break Records. U.S. News and World Report (12 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы May 21, 2023.
  2. Kohli, Anisha. A Heatwave Is Sweeping Across the Pacific Northwest (англ.). Time (13 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы May 21, 2023.
  3. Gray, Jennifer. Record-breaking heat scorches the western US and Canada as wildfires continue to rage (англ.). CNN (15 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы May 23, 2023.
  4. Oxenden, McKenna (2023-05-13). "12 Million People Are Under a Heat Advisory in the Pacific Northwest". The New York Times. Архівавана з арыгінала 21 мая 2023.
  5. а б в Prociv, Kathryn. Pacific Northwest heat wave continues after historic weekend (англ.). NBC News (15 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы May 21, 2023.
  6. а б Canon, Gabrielle (2023-05-15). "Punishing heatwave grips Pacific north-west as wildfires rage in western Canada". The Guardian [брытанская англійская]. Архівавана з арыгінала 21 мая 2023.
  7. а б Complications arise in the West as early heat wave causes snowpack to melt rapidly (англ.). ABC News. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2023.
  8. Huntsville homes face evacuation as Ogden River floods (англ.). ABC4 News. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2023.
  9. Heat wave in Mexico leaves at least 100 dead, authorities say. Reuters (30 чэрвеня 2023).
  10. Canadian wildfires put nearly 60 million US residents under air quality alerts (англ.). CNN (16 ліпеня 2023). Праверана 17 ліпеня 2023.