Гарбахскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарбахскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Іванаўскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гарбаха
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 101
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Гарба́хскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Гарбаха.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Варацэвіцкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гарбахскага сельсавета было 5 населеных пунктаў[2]. 17 лютага 1986 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Залядынскага сельсавета (2 населеныя пункты: вёскі Глінна і Журавок), тады ж у склад Адрыжынскага сельсавета перададзена вёска Смольнікі[3]. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Снітаўскага сельсавета (населеныя пункты Варацэвічы, Снітава, Трудавая)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1101 чалавек[5], з іх 96,2 % — беларусы[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 21. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лютага 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 7 (1849).
  4. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 287 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивановского района Брестской области Архівавана 11 красавіка 2021.
  5. Насельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.