Гарлянка пірамідальная

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гарлянка пірамідальная
0 Ajuga pyramidalis - Vallorcine (1).JPG
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Ясноткакветныя

Сямейства:

Ясноткавыя

Род:

Гарлянка

Від:

Гарлянка пірамідальная

Навуковая назва

Ajuga pyramidalis L.

Гарлянка пірамідальная (Ajuga pyramidalis) — від шматгадовых раслін рода Гарлянка сямейства Ясноткавыя.

Шматгадовая травяністая расліна з кароткім галоўным і пучком бакавых каранёў, прамым апушаным чатырохгранным сцяблом вышынёй да 35 см. Лісце буйное, адваротнаяйкападобнае або шырокалапчастае, сядзячае, часта фіялетавае. Кветкі невялікія, бледна-блакітныя, сабраны па 6 у несапраўдныя кальчакі, з якіх фармуецца пірамідальнае суквецце. Плод - акруглы, цёмна-карычневы, сеткава маршчакаваты, апушаны арэшак. Дасягае вышыні 5-30 см. Уся расліна пакрыта кароткімі валаскамі. Яна не дае пабегаў. Квітнее з чэрвеня па ліпень.

Пашырэнне: Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, поўдзень Скандынавіі, Міжземнамор'е. Расце ў светлых месцах лесу, зараснікаў, на лугах. Аддае перавагу лясным палянам, узлескам, прасекам, высечкам, абочынам лясных дарог.

Від уключаны ў чырвоныя кнігі Беларусі і Польшчы

Спасылкі [правіць]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
статус віду не вызначаны