Гародзькаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гародзькаўскі сельсавет
Будынак Гародзькаўскага сельсавета
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Валожынскі раён
Уключае 37 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гародзькі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Старшыня сельсавета Садоўская Ганна Францаўна
Насельніцтва (2019) 1 626
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Гаро́дзькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Гародзькі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лоскаўскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Забрэзскага сельсавета (19 населеных пунктаў: Алешчаняты, Барташы, Дзямідавічы, Долевічы, Жомайдзь, Забрэззе, Кабыльчыцы, Калдыкі, Куцяняты, Малая Дайноўка, Пагарэльшчына, Післякоўшчына, Роўкавічы, Славенск, Строкава Рэчка, Студзянец, Філіпіняты, Харытоны, Цвіраўшчына)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 1262 чалавекі[3], з іх 98,3 % — беларусы, 1,3 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года (37 населеных пунктаў) — 1626 чалавек[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.