Гарохаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарохаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бабруйскі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гарохаўка
Дата ўтварэння 20 снежня 1982
Дата скасавання 20 лістапада 2013
Насельніцтва (2009) 822
Часавы пояс UTC+03:00

Гаро́хаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Гарохаўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 снежня 1982 года ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці БССР у складзе 33 населеных пунктаў (вёскі Аколіца, Астравы, Гародчына, Гарохаўка, Двор Глуша, Дворышча, Каменка, Кіслаўшчына, Кліны, Красновічы, Круглоніва, Лагадаўка, Ленінцы, Лужанец, Макараўка, Мартынаўка, Масты, Мачулкі, Палошкава, Пасека, Пятровічы, Рагаселле, Рымаўцы, Спорнае, Сулева, Фартуны, Харошыя, Ясёны і пасёлкі Дзеўчын, Красная Зара, Красны Агарод, Ляды і Трусаўшчына), якія раней уваходзілі ў склад Гарбацэвіцкага сельсавета[1]. 15 снежня 1987 года скасавана вёска Сулева[2]. 23 снежня 2011 года скасаваныя населеныя пункты Дзеўчын і Кліны[3]. 20 лістапада 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя размеркавана паміж Глушанскім сельсаветам (20 населеных пунктаў: пасёлкі Красны Агарод, Ляды, Красная Зара, вёскі Гародчына, Двор-Глуша, Дворышча, Каменка, Кіслаўшчына, Красновічы, Круглоніва, Ленінцы, Лужанец, Масты, Палошкава, Пасека, Рымаўцы, Трусаўшчына, Фартуны, Харошыя, Ясёны) і Гарбацэвіцкім (10 населеных пунктаў: вёскі Аколіца, Астравы, Гарохаўка, Лагадаўка, Макараўка, Мартынаўка, Мачулкі, Пятровічы, Рагаселле, Спорнае) сельсаветамі[4].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 30 населеных пунктаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 822 чалавекі[5], з іх 93,1 % — беларусы, 6,0 % — рускія[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 снежня 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 3 (1737)
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 снежня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923)
  3. Решение Бобруйского районного Совета депутатов от 23 декабря 2011 г. № 12-6 Об упразднении сельских населенных пунктов Бобруйского района Архівавана 15 лютага 2020.
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области(недаступная спасылка)
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 13 верасня 2021.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]