Гачэк

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Шаблон:Дыякрытычныя знакі

Гачэк
Ǎ ǎ
Č č
Ď ď

DŽ
dž
Ě ě
Ǧ ǧ
Ȟ ȟ
Ǐ ǐ
ǰ
Ǩ ǩ
Ľ ľ
Ň ň
Ǒ ǒ
Ř ř
Š š
Ť ť
Ǔ ǔ
Ǚ ǚ
Ž ž
Ǯ ǯ

Га́чэк (чэшск.: háček — кручок, ад Шаблон:Lang-cs2 — крук) — дыякрытычны знак, які прастаўляецца ў лацінцы над некаторымі літарамі для надання ім новага гукавога значэння. Самыя распаўсюджаныя літары з гачэкам — č, ř, š, ž. Аўтарства знака належыць Яну Гусу, які ўкараніў яго ў 1410 годзе. Форма знака развілася з кропкі (ż). Пазней, магчыма, ужо ў 1412 годзе, гачэк прыняў сучасны выгляд — ˇ (ž). Над некаторымі высокімі літарамі (маленькія ť, ď, ľ і вялікая Ľ) гачэк у друкаваных шрыфтах выглядае інакш — падобна на апостраф, хоць над вялікімі Ť і Ď адлюстроўваецца звычайнай выявай.

Змест

Славянскія мовы [правіць]

Першапачаткова знак ужываўся ў толькі чэшскай пісьменнасці. Гачэк таксама ўжываецца ў славацкай пісьменнасці[1]. У 1830 годзе Людэвіт Гай увёў гачэк у харвацкую пісьменнасць. З сярэдзіны XIX стагоддзя ўжываецца ў славенскай пісьменнасці. З пачатку XX стагоддзя гачэк сустракаўся ў беларускай лацінцы. Гачэк таксама ўжываецца ў лужыцкіх мовах[2].

Балтыйскія мовы [правіць]

Гачэк выкарыстоўваецца таксама ў алфавітах сучасных балтыйскіх моў: літоўскага і латышскага.

Транскрыпцыя і транслітарацыя [правіць]

Літары з гачэкам шырока ўжываюцца ў лінгвістычных працах пры транскрыпцыі бяспісьменных моў свету (у тым ліку ў запісу рэканструяваных праформ — праславянскіх, праіндаеўрапейскіх), а таксама ў лацінскай транслітарацыі іншых пісьменнасцей, у тым ліку і славянскай кірыліцы. Аднак у Міжнародным фанетычным алфавіце ужыванне гэтага знака абмежавана (напрыклад, для шыпячага, які адпавядае кірылічнаму ш ці чэшскаму š, выкарыстоўваецца сімвал ʃ).

Зноскі

  1. Да XVIII стагоддзя на тэрыторыі Славакіі ў якасці літаратурнай мовы ўжывалася чэшская мова, хоць помнікі ўласна славацкай мовы існуюць з пачатку XVI ст.
  2. Пісьменнасць у лужыцкіх моў узнікла ў XVI стагоддзі. Акрамя сучаснай пісьменнасці, вядома гатычнае нямецкае пісьмо швабах.