Š

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Latin alphabet Šš.png

Шаблон:Лацінка

Гачэк
Ǎ ǎ
Č č
Ď ď

DŽ
dž
Ě ě
Ǧ ǧ
Ȟ ȟ
Ǐ ǐ
ǰ
Ǩ ǩ
Ľ ľ
Ň ň
Ǒ ǒ
Ř ř
Š š
Ť ť
Ǔ ǔ
Ǚ ǚ
Ž ž
Ǯ ǯ

Š, š — літара лацінскага алфавіта. Утворана ад літары S з дапамогай дыякрытычнага знака гачэк. Звычайна пазначае гук, аналагічны кірылічнаму Ш. Характэрная перш за ўсё для славянскіх моў (чэшскай, славацкай, горна- і ніжнелуцкай, харвацкай, славенскай, баснійскай, лацінскіх варыянтаў беларускай, сербскай і македонскай моў), балцкіх (літоўскай і латышскай), у паўночнай сота; таксама ўжываецца пры транслітарацыі кірылічных тэкстаў з балгарскай, беларускай, рускай і украінскай моў. Таксама ўжываецца ў фінскай і эстонскай у запазычаных словах.

Ужываецца таксама для перадачы лацінкай тэкстаў, напісаных на шумерскіх і акадскіх мовах (гукі /ш/ і /ч/), гіційскае фанемы /с/, гуку /ш/ у семіцкіх мовах, а таксама фінікійскай літары шын (Phoenician sin.png), прамой папярэдніцы кірылічнай Ш.

Гісторыя [правіць]

Створана Янам Гусам для чэшскай мовы замест ранейшага спалучэння літар Sz. У 1830 харвацкі лінгвіст і палітычны дзеяч Людэвіт Гай адаптаваў яе да харвацкай мовы, адкуль яна з часам была запазычаная ў славенскую, баснійскую, сербскую і македонскую мовы. У 1906 Вацлаў Іваноўскі ўвёў яе ў беларускі лацінскі алфавіт.

Гл. таксама [правіць]