Геаграфія Манака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Манака размешчана на поўдні Еўропы на ўзбярэжжы Міжземнага мора каля французскага Блакітнага Берага ў 20 км на паўночны ўсход ад Ніцы. На сушы княства мяжуе з Францыяй, дэпартамент Прыморскія Альпы (Alpes-Maritimes).

Карта Княства Манака

Плошча краіны складае 1,974 км² (што амаль удвая менш плошчы Цэнтральнага парку ў Нью-Ёрку). Даўжыня берагавой лініі — 4,1 км, працягласць сухапутных межаў — 4,4 км. За апошнія 20 гадоў тэрыторыя краіны павялічылася амаль на 40 га за кошт асушвання марскіх тэрыторый.

Самая высокая кропка Манака (163 м над узроўнем мора) знаходзіцца на паўднёвым схіле гары Монт Ажэль, вяршыня якой (1109 м) знаходзіцца на тэрыторыі Францыі.

У Манака няма карысных выкапняў.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат міжземнаморскі з умерана цёплай зімой і сухім, цёплым і сонечным летам. Сярэдняя тэмпература студзеня, лютага — +8 °C (47 °F); у ліпені, жніўні — +26 °C (78 °F). Сярэднегадовая тэмпература складае 16,3 °C. Колькасць сонечных дзён у годзе дасягае 300.

Княства Манака