Геаграфія Чэхіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Месцазнаходжанне Чэхіі ў Еўропе
Фотаздымак Чэхіі з космасу

Чэхія — унутранае дзяржава ў Цэнтральнай Еўропе.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Карта Чэхіі

Тэрыторыя Чэхіі складае 78 866 км² (у т.л. 77 276 км² зямной паверхні і 1 590 км² воднай). Насельніцтва ў 2005 годзе складала 10 272 179 чалавек.

Агульная працягласць мяжы — 1 880 км. Мяжуе з Польшчай (даўжыня мяжы 658 км) на поўначы, Германіяй на паўночным захадзе і захадзе (даўжыня мяжы 646 км), Аўстрыяй на поўдні (даўжыня мяжы 362 км) і Славакіяй на ўсходзе (даўжыня мяжы 214 км).

Выступы[правіць | правіць зыходнік]

Выступы: Ашскі выступ, Фрыдлантскі выступ, Шлукнаўскі выступ, Броўмаўскі выступ, Яварніцкі выступ, Осаблажскі выступ і Бржэцлаўскі выступ (Дыйскі трохвугольнік).

Ладшафт[правіць | правіць зыходнік]

Узвышша Краліцкага Снежніка

Чэшскі ландшафт вельмі разнастайны. Заходняя частка (Багемія) ляжыць у басейнах рэк Лабы (Эльбы) і Влтавы (Молдау), якія атачаюць галоўным чынам нізкія горы (Судэты і іх частка — Крконашы), дзе знаходзіцца найвышэйшы пункт краіны — гара Снежка вышынёй 1 602 м. Маравія, усходняя частка, таксама досыць пагорыстая і галоўным чынам ляжыць у басейне ракі Морава (Марх), а таксама ўтрымлівае крыніца ракі Одры (Одар).

Чэхія — краіна узвышшаў і сярэдняй вышыні гор. На захадзе — Чэшскае ўзвышша, на паўднёвым захадзе — Шумава, на паўночным захадзе — Рудныя горы (Крушнэ-Горы).

Рэкі[правіць | правіць зыходнік]

Рэкі з Чэхіі, якая не мае выхаду да мора, цякуць у тры моры: у Паўночнае, Балтыйскае і Чорнае.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат умераны з цёплым летам і халоднай, пахмурнай, вільготнай зімой, вызначаецца змешваннем марскога і кантынентальнага ўплыву. Улетку сярэдняя тэмпература паветра +20° C, узімку -5° C.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Геаграфія Чэхіі