Генадзь Іосіфавіч Вялічка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялічка Генадзь Іосіфавіч
Дата нараджэння 15 лютага 1922(1922-02-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 кастрычніка 1999(1999-10-21) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Званне
Сяржант
Сяржант
Сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені
У адстаўцы Лейтэнант
Лейтэнант
Лейтэнант

Генадзь Іосіфавіч Вялічка (19221999) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, снайпер[1] 1008-га стралковага палка 266-й стралковай дывізіі 3-й гвардзейскай арміі Паўднёва-заходняга фронту, старшы сяржант, Герой Савецкага Саюза[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 15 лютага 1922 года ў вёсцы Лутна цяпер Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. Беларус.

Скончыў 7 класаў, працаваў у калгасе.

У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1941 годзе скончыў школу авіямеханікаў. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года[2]. Снайпер 1008-га стралковага палка старэйшы сяржант Генадзь Вялічка з пачатку вайны па чэрвень 1943 года знішчыў са снайперскай вінтоўкі больш за 330 гітлераўцаў[2]. Быў узнагароджаны імянной снайперскай вінтоўкай.

Быўшы выдатным стралком, Г. І. Вялічка стаў інструктарам снайперскай справы і падрыхтаваў для фронту чатырнаццаць снайпераў, якія пасля вынішчылі нямала варожых салдат і афіцэраў і за сваю ратную працу былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.

З 1946 года лейтэнант Вялічка Г. І. — у запасе[2]. Член ВКП(б)/КПСС з 1950 года. Працаваў у горадзе Каменск-Шахцінскі Растоўскай вобласці, быў дэпутатам гарсавета[3]. У 1963 годзе скончыў электрамеханічны тэхнікум. З 1967 года жыў і працаваў у горадзе Янакіева Данецкай вобласці Украіны, затым пераехаў у Стаўрапольскі край — у горад Мінеральныя Воды.

Памёр 21 кастрычніка 1999 года. Пахаваны на грамадзянскіх могілках у Мінеральных Водах[4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкім захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераічнасць старэйшаму сяржанту Вялічка Генадзю Іосіфавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ ] 1051).
  • Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга (1943), Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У горадзе Мінеральныя воды на алеі Герояў Савецкага Саюза мемарыяла загінуўшым мінералаводцам у Вялікай Айчыннай вайне ўсталяваны барэльеф Г. І. Вялічка.
  • У Парку Перамогі Каменска-Шахцінскага Герою ўсталявана мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. Снайперы ВАВ
  2. а б в г Величко Геннадий Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 109. — 737 с.
  3. Вядомыя асобы горада Каменска: В.(недаступная спасылка)
  4. Мінеральныя Воды — Героі-мінералаводцы. Архівавана 23 снежня 2010.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Генадзь Іосіфавіч Вялічка на сайце «Героі краіны»