Генрых Густаў Магнус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Генрых Густаў Магнус
Heinrich-Gustav Magnus
Heinrich Gustav Magnus.jpg
Дата нараджэння:

2 мая 1802({{padleft:1802|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:2|2|0}})

Месца нараджэння:

Берлін, Германія

Дата смерці:

4 красавіка 1870({{padleft:1870|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:4|2|0}}) (67 гады)

Месца смерці:

Берлін, Германія

Краіна:

Германія

Навуковая сфера:

фізіка, хімія

Месца працы:

Берлінскі ўніверсітэт

Генрых Густаў Магнус на ВікіСховішчы

Генрых Густаў Магнус (ням.: Heinrich-Gustav Magnus; 2 мая 1802, Берлін4 красавіка 1870, Берлін) — вядомы нямецкі фізік і хімік. Нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і, прыняў хрысціянства.

Вывучаў фізіку і хімію 6 гадоў - спачатку ў Берлінскім універсітэце, затым яшчэ год (1828) ў Стакгольме, у лабараторыі Берцэліуса, а пасля ў Парыжы ў Гей-Люсака і Ценара. У 1831 г. Магнус быў запрошаны лектарам фізікі і тэхналогіі ў Берлінскі ўніверсітэт, потым быў прафесарам фізікі да 1869 У 1840 г. Магнус абраны членам Берлінскай акадэміі. Магнус нястомна працаваў усё сваё жыццё над разнастайнымі пытаннямі фізікі і хіміі. Яшчэ студэнтам (1825) ён апублікаваў першую сваю працу аб самазагаранне металічных парашкоў, у 1828 г. адкрыў названую яго імем плацінавую соль (PtCl 2NH3). З 1827 па 1833 займаўся пераважна хіміяй, затым працамі ў галіне фізікі. З гэтых апошніх найбольш вядомыя даследаванні над паглынаннем газаў крывёю (1837-45), над пашырэннем газаў ад награвання (1841-44), над пругкасцю пароў вады і водных раствораў (1844-54), над тэрмаэлектрычнасцю (1851), электролізам (1856), індукцыяй токаў (1858-61), цеплаправоднасцю газаў (1860), палярызацыяй прамяністага цяпла (1866-68) і пытаннем аб цеплаправоднасці газаў (з 1861).