Генры Лангфела
| Генры Уодсварт Лангфела | |
| Henry Wadsworth Longfellow | |
Генры Лангфела |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
24 сакавіка 1882 (75 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: |
Паэт |
| Кірунак: | |
| Подпіс: | |
Генры Уодсуарт ЛАНГФЕ́ЛА (англ.: Henry Wadsworth Longfellow; 27.2.1807, г. Портленд, штат Мэн, ЗША — 24.3.1882) — амерыканскі паэт і празаік.
Скончыў Боўдайнскі каледж (1825), вышэйшую адукацыю атрымаў у Еўропе (1826-29). У 1836-54 прафесар літаратуры Гарвардскага універсітэта. Замежны член Пецярбургскай АН (з 1872).
Друкаваўся з 1820. Аўтар рамантычных паэтычных зборнікаў «Галасы ночы» (1839), «Вершы пра рабства» (1842), «Пералётныя пгушкі» (1858), паэм «Эванджэліна» (1847), «Сватанне Майлза Стэндыша» (1858), раманаў «Гіперыён» (1839), «Кавана» (1849), кнігі нарысаў «За акіянам» (1835) і інш. Сусветную вядомасць прынесла паэма «Спеў аб Гаяваце» (1855), напісаная на аснове індзейскіх паданняў. Паэма апявае прыгажосць і мудрасць чалавека, які жыве адным жыццём з прыродай. Пераклаў «Боскую камедыю» Дантэ, склаў і пераклаў зб. «Паэты і паэзія Еўропы» (1846), анталогію «Вершы пра мясцовасці» (т. 1-31, 1876-79).
На беларускую мову «Спеў аб Гаяваце» пераклаў А. Куляшоў, асобныя творы Ю. Гаўрук, А. Мардвілка.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Генры Лангфела
| Гэта пачатак артыкула пра пісьменнікаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |