Георгіяс Пападопулас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгіяс Пападопулас
грэч. Γεώργιος Παπαδόπουλος
прэм’ер-міністр Грэцыі
13 снежня 1967 — 8 кастрычніка 1973
Папярэднік Konstantinos Kollias[d]
Пераемнік Spiridon Markezinis[d]
прэзідэнт Грэцыі
1 чэрвеня 1973 — 25 лістапада 1973
Папярэднік Канстанцін II, кароль Грэцыі
Пераемнік Phedon Gizikis[d]

Нараджэнне 5 мая 1919(1919-05-05)[1][2][…]
Смерць 27 чэрвеня 1999(1999-06-27)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Хрыстас Пападопулас
Маці Хрысула Пападопулу
Дзеці сын: Андрэас
Нацыянальнасць Грэк
Веравызнанне Праваслаўны
Партыя беспартыйны
Адукацыя
Прафесія Ваенны
Дзейнасць афіцэр, дыктатар
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Сухапутныя войскі Грэцыі[d]
Званне палкоўнік
Бітвы
Узнагароды
Grand Cross of the Order of Honour Вялікі крыж ордэна Збавіцеля
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гео́ргияс Пападо́пулас (грэч. Γεώργιος Παπαδόπουλος, 5 мая 1919 — 27 чэрвеня 1999) — глава хунты «чорных палкоўнікаў», якая кіравала ў Грэцыі ў 19671974 гг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў селі Элеахоры на Пелапанесе, у сям’і настаўніка. Бацька — Хрыстас Пападопулас, маці — Хрысула Пападопулу. Меў двух малодшых братоў — Канстанціна і Харлампія.

У 1940 скончыў школу курсантаў. Пазней удзельнічаў у Другой сусветнай вайне, ваяваў супраць італьянскіх і германскіх войскаў.

19 кастрычніка 1951 года ўдзельнічаў як адзін з суддзяў у працэсе над Нікасам Белаянісам і яго таварышамі.

21 красавіка 1967 года ўдзельнічаў ва ўрадавым перавароце, у выніку якога ваенная дыктатура прыйшла да ўлады. Са снежня таго ж года міністр нацыянальнай абароны Грэцыі. Пазней прэзідэнт партыі дэмакратаў.

У 1973 г. пачаў праводзіць непаслядоўную лібералізацыю, адмяніў манархію ў Грэцыі і стаў яе першым прэзідэнтам, у выніку чаго страціў падтрымку сярод сваіх ранейшых паплечнікаў па хунце.

25 лістапада 1973 г., пасля студэнцкіх выступленняў, зрынуты генералам Дзімітрыясам Іаанідысам, які ўзначаліў хунту.

Пасля звяржэння хунты ў 1974 г. прыцягнуты да суда і прысуджаны да смяротнага пакарання, якое было заменена на пажыццёвае зняволенне Канстантынасам Караманлісам. Утрымліваўся ў афінскай турме «Карыдала». Памёр сваёй смерцю ад хранічнага захворвання.

Зноскі

  1. а б Georgios Papadopulos // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Geòrgios Papadòpulos // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Улунян А. А. Ошибка полковника Пападопулоса: Крах идеи «сильной руки» и крушение системы «управляемой демократии» в Греции (1967—1974 гг.) // Институт всеобщей истории РАН, 2004. (руск.) ISBN 5-94067-104-7