Дыктатар
| Выканаўчая ўлада |
|---|
| Партал:Палітыка · правіць |
Дыкта́тар лат.: ад dicto — дыктую, загадваю):
- Чалавек, які стаіць на чале дыктатарскага рэжыму (гл. Дыктатура), аднаасобны кіраўнік дзяржавы, які валодае неабмежаванай уладай і вышэй закона.
- надзвычайная службовая асоба (магістрат) у перыяд Рэспублікі (V — 2-я палова I стагоддзі да н.э.) у Старажытным Рыме, якая прызначалася консуламі па рашэнні сенату максімум на 6 месяцаў пры крайняй небяспецы (унутранай бязладзіцы, ваеннай небяспецы і г. д.), калі прызнавалася неабходным перадаць уладу ў рукі адной асобы.
- (пераносны сэнс) - жорсткі, аўтарытарны кіраўнік, асоба надзеленая неабмежаванай уладай у якой-небудзь вобласці кіравання або гаспадаркі.
Рымскія дыктатары [правіць]
У Старажытным Рыме працэдура прызначэння дыктатара складалася ў наступным: сенат выносіў так званы «надзвычайны сенатусконсульт (пастанова)», якая выяўлялася ў формуле: «Хай консулы прымуць меры, каб дзяржава ня зведала шкоды». Пасля гэтага консулы называлі імя дыктатара і адразу распускалі сваіх ліктараў, якія ўсе пераходзілі да дыктатара (дыктатару належыла 24 ліктара, тады як консулам — па 12); такім чынам яны апыняліся перад дыктатарам радавымі грамадзянамі, і ён меў над імі права жыцця і смерці, як і над усімі грамадзянамі, акрамя народных трыбунаў. Па прызначэнні, дыктатар выбіраў сабе памагатага — «начальніка конніцы».
Дыктатар валодаў усёй поўніцай дзяржаўнай улады. Пры прызначэнні дыктатара да яго тытулу заўсёды дадаваўся чыннік яго абрання (напрыклад, дыктатар, які абраўся на выпадак ваеннай небяспекі, — Dictator rei gerundae causa, г. зн. дыктатар для вядзення вайны).
На прысуд дыктатара да IV стагоддзя да н.э. нельга было падаць адзоў народнаму сходу (каміцыі).
Звычайна дыктатару падпарадкоўваліся ўсе службовыя асобы, уключаючы консулаў.
Першапачаткова на пасаду дыктатара маглі прызначацца толькі патрыцыі, але з 356 да н.э. — таксама плебеі.
Часам дыктатар абіраўся для выканання якога-небудзь аднаго даручэння, напрыклад, «дыктатар для забіця цвіка» (рэлігійны рытуал падчас свята).
У перыяд позняй рэспублікі, пры Суле і Цэзару, прызначаных дыктатарамі без абмежавання тэрміну (dictator perpetuus), пасада дыктатара набыла манархічны характар.
Была адмененая ў 44 да н.э. Маркам Антоніем.
Новы і найноўшы час [правіць]
У Новы час (асабліва з эпохі Французскай рэвалюцыі) тэрмін, пад уплывам класічных рэмінісцэнцый, адраджаецца, пазначаючы кіраўніка, атрымалага неабмежаваную ўладу ў надзвычайнай сітуацыі. У слоўніку замежных слоў (1954 года) зафіксавана ўжыванне слова ў пераносным значэньні: «Асоба, надзеленая неабмежаванай уладай у якой-н. вобласці кіравання або гаспадаркі»).
Неабмежаваная ўлада не азначае, што дыктатар аднаасобна прымае ўсе прынцыповыя рашэнні, паколькі гэта фізічна немагчыма. Таксама варта адзначыць, што пры ім могуць быць (і часта бываюць) дарадчыя органы, фармальна нададзеныя вышэйшымі ўладнымі паўнамоцтвамі. Аднак ва ўмовах дыктатуры любыя такія органы выдаюць свае пастановы і ўказы паводле волі дыктатара.
Ленін быў дыктатарам падчас усталявання дыктатуры пралетарыята, якая вылілася затым у асабістую дыктатуру Сталіна, наступныя кіраўнікі Савецкага Саюзу не з'яўляюцца дыктатарамі з прычыны таго, што іх асабістая ўлада была абмежаваная і ўсе важныя дзяржаўныя пытанні прымаліся калегіяльна на паседжаннях палітбюро.
У іншых краінах новага часу знакамітымі капіталістычнымі дыктатарамі былі: А. Гітлер, Б. Мусаліні, Ф. Франка, А. Х. Піначэт і інш.; камуністычнымі дыктатарамі былі: М. Ракошы, Мао Цзэдун, Пол Пот і інш.
