Герб Вялікай Бераставіцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Вялікай Бераставіцы і Бераставіцкага раёна
Дэталі
Зацверджаны 2006
Шчыт
барочны
Заснаванне 17 ліпеня 2006

Герб Вялікай Бераставіцы — адзін з сімвалаў гарадскога пасёлка Вялікай Бераставіцы і Бераставіцкага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455.

Асновай для стварэння герба сталі выяўленыя ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Гродне дакументы аб дараванні жыхарам Бераставіцы 2 жніўня 1754 года магдэбургскага права i герба, які ўпрыгожвалі вавёрка i шляхецкая карона[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Герб уяўляе сабой барочны шчыт, у сярэбраным полі якога на зялёным ускрайку намалявана чырвоная вавёрка, над якой залатая шляхецкая карона.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]