Бераставіцкі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бераставіцкі раён
Герб
BIA Brzostowica Wielka COA.jpg
Сцяг
BIA Brzostowica Wielka flag.gif
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гродзенская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Вялікая Бераставіца
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 73,57 %, руская 21,23 %
Размаўляюць дома: беларуская 60,03 %, руская 35,82 %[1]
Насельніцтва (2009)
18 017 чал.[1] (17-е месца)
Шчыльнасць 24,23 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы — 70,04 %,
палякі — 21,69 %,
рускія — 5,77 %,
украінцы — 1,24 %,
іншыя — 1,26 %[1]
Плошча 743,58[2] км² (17-е месца)
Бераставіцкі раён на карце
Часавы пояс UTC+2
Афіцыйны сайт

Бераставіцкі раёнадміністраыцыйная адзінка ў складзе Гродзенскай вобласці. Плошча 0,9 тыс. км². У 1991 у раёне налічвалася 129 населеных пунктаў, у тым ліку рабочы пасёлак Пагранічны, 7 сельсаветаў:Алекшыцкі, Кватарскі, Канюхоўскі, Макаравіцкі, Малабераставіцкі, Пархімаўскі, Эйсмантаўскі. З поўначы на поўдзень праходзіць аўтадарога Гродна-Пагранічны-Беласток.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя раёна размешчана ў межах паўднёвага адгалінавання Беларускай грады. Большую частку раёна займае Ваўкавыскае ўзвышша, на поўначы частка Нёманскай нізіны, на паўночным захадзе ўскраіна Гродзенскага ўзвышша. Пераважае вышыня 160 - 200 метраў над узроўнем мора. Самы высокі пункт - 212 метраў (на поўначы раёна, Магілянская града).

Карысныя выкапні: гліны, торф, будаўнічыя пяскі.

Сярэдняя тэмпература студзеня -5 градусаў па шкале Цэльсія, ліпеня 18 градусаў па шкале Цэльсія. Ападкаў выпадае 560 мм у год. Вегетацыйны перыяд - 200 сутак.

Працякае рака Свіслач з прытокамі Верацёйка, Бераставічанка, Уснарка, Одла. Пераважаюць лясы хваёвыя, яловыя, сустракаюцца бярозавыя, дубовыя, грабавыя. Лясы займаюць 15% тэрыторыі раёна. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя. Балоты займаюць 7,6 % плошчы раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20.9.1944 пасля перайменавання Крымкаўскага раёна. Цэнтр - гарадскі пасёлак Вялікая Бераставіца. У другую сусветную вайну ў чэрвені 1941 тэрыторыя раёна акупавана нямецка-фашыстскімі захопнікамі, якія знішчылі больш за 600 чалавек. У раёне дзейнічалі Крынаўскі падпольны райком ЛКСМБ і 550-ы партызанскі атрад. Берастовіцкі раён заняты савецкімі войскамі ў ліпені 1944 у ходзе Беластоцкай аперацыі 1944. У 1944 заходняя частка раёна перададзена Польшчы.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

1969 — 26 тыс.
2006 — 19,7 тыс.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнае месца ў гаспадарцы раёна займае сельска-гаспадарчая вытворчасць. Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 50 869 га, з іх асушаны 7 656 га. Пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі 60,9 % тэрыторыі раёна. Развіта мяса-малочная жывёлагадоўля (СВК "Алекшыцы"), свінагадоўля (СВК "Цецяроўка", імя Варанецкага), птушкагадоўля (ААТ "Бераставіцкая птушкафабрыка"); вырошчваюць цукровыя буракі, збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, агародніну. Прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны (філіял ААТ "Гродна Малкамбінат" "Бераставіцкі масласырзавод", АСП "Айцоўскі спіртзавод").

Адукацыя і культура[правіць | правіць зыходнік]

У раёне Малабераставіцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 195 перапрацоўчай прамысловасці і Бераставіцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 194 сельскагаспадарчай вытворчасці, 8 сярэдніх, 4 базавыя, 2 дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы, 1 музычная школа і 2 школы мастацтваў, 11 дашкольных і 18 клубных устаноў, 9 кінаўстановак, 23 бібліятэкі, дом-інтэрнат для інвалідаў і састарэлых (в. Макараўцы), 3 бальніцы, 4 урачэбныя амбулаторыі, 11 фельчарска-акушэрскіх пунктаў. Школьныя краязнаўчыя музеі: у в. Малая Бераставіца, у в. Кватары, у в. Макараўцы, гісторыка-этнаграфічны ў ПТВ-195 (в. Муравана), гісторыка-краязнаўчы ў ПТВ-194 (г.п. В.Бераставіца). Выдаецца раённая «Бераставіцкая газета».

Помнікі[правіць | правіць зыходнік]

У раёне знаходзіцца магіла пагранічніка І. Н. Анохіна (в. Цецяроўка). Помнікі землякам, якія загінулі ў Вялікую Аўчынную вайну, савецкім воінам і землякам (в. Канюхі), партызанам (в. Ёдзічы), на месцы гібелі падпольшчыкаў В. Соламавай і В. Бабіча (в. Жорнаўка).

Захаваліся помнікі архітэктуры: царква 1871 (в. Алекшыцы), касцёл Яна Непамука 19 - пач. 20 ст. (в. Вялікія Эйсманты), царква 1860 (в. Гарбачы), капліца пач. 20 ст. (в. Глебавічы), царква пач. 19 ст. (в. Грыцавічы), Крыжаўзвіжанская царква 1885 (в. Клепачы), сядзіба 1848 (в. Лішкі), Крыжаўзвіжанскі касцёл канца 18 ст. (в. Макараўцы), Дзімітраўская царква 1866, касцёл пач. 19 ст., сядзібны дом 1912 (в. Малая Бераставіца), царква Раства Багародзіцы 1796, сядзіба канца 18 - 1-ай паловы 19 ст. (в. Масаляны) і інш.

Выбітныя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Асобы, якія маюць дачыненне да Бераставіччыны ў яе сучасных межах:


Літ.:

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі