Герб Паўднёвага Судана
| Герб Паўднёвага Судана | |
| Дэталі | |
|---|---|
| Выкарыстанне |
Афіцыйныя дакументы і лісты, выдадзеныя ўрадам Паўднёвага Судана |
Герб Паўднёвага Судана — адзін з афіцыйных знакаў Рэспублікі Паўднёвы Судан. Праект герба быў ухвалены кабінетам аўтаномнага ўрада Паўднёвага Судана ў красавіку 2011 года.
[правіць] Апісанне
Асноўны элемент герба - арлан-крыкун з выпрастанымі крыламі, які глядзіць на сваё правае плячо. Перад ім намаляваныя шчыт і перакрыжаваныя дзіды і рыдлёўка. У кіпцюрах арлан трымае скрутак з назвай дзяржавы. Арлан сімвалізуе сілу і зоркасць, шчыт і дзіда - гатоўнасць да абароны дзяржавы, а рыдлёўка - гатоўнасць працаваць, каб накарміць насельніцтва.
[правіць] Гісторыя
Да абвяшчэння Паўднёвым Суданам незалежнасці 9 ліпеня 2011 года асноўным элементам афіцыйнай эмблемы (герба) суданскага аўтаномнага рэгіёну Паўднёвы Судан з'яўлялася драпежная птушка-сакратар. Галава птушкі была звернутая направа, крылы раскінутыя ў бакі. Эмблема сімвалізавала сілу і вытрымку. Між крыламі была размешчана белая стужка з дэвізам «Перамога за намі» (англ.: Victory is Ours). Пад птушкай размяшчаўся надпіс з афіцыйным назвай суданскай дзяржавы: "Рэспубліка Судан" (англ.: The Republic of Sudan). Перад птушкай быў намаляваны геральдычны шчыт. Знешняе кальцо эмблемы ўтрымлівала надпісы "УРАД ПАЎДНВАГА СУДАНА" (англ.: GOVERNMENT OF SOUTHERN SUDAN) і GOSS.
[правіць] Гл. таксама
| Гэта пачатак артыкулу пра Паўднёвы Судан. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкулу пра герб. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Краіны Афрыкі: Гербы | |
|---|---|
|
Алжыр | Ангола | Бенін | Батсвана | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Габон | Гамбія | Гана | Гвінея | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Егіпет¹ | Замбія | Зімбабвэ | Каба-Вердэ | Камерун | Кенія | Каморы | Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лесота | Ліберыя | Лівія | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Малаві | Малі | Марока | Мазамбік | Намібія | Нігер | Нігерыя | ПАР | Паўднёвы Судан | Руанда | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Свазіленд | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Самалі | Судан | Сьера-Леонэ | Танзанія | Тога | Туніс | Уганда | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Экватарыяльная Гвінея | Эрытрэя | Эфіопія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова ў Азіі |