Сцяг Паўднёвага Судана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг Паўднёвага Судана
Паўднёвы Судан

Flag of South Sudan.svg

Зацверджаны

9 ліпеня 2005

Прапорцыя

FIAV 111000.svg 1:2

Сцяг Паўднёвага Судана — афіцыйны нацыянальны сімвал, разам з гербам і гімнам. Зацверджаны 9 ліпеня 2005 часовай канстытуцыяй тады яшчэ рэгіёну Судана, у адпаведнасці з Найвашскім пагадненнем(руск.) бел., якое стала завяршэннем Другі грамадзянскай вайны ў Судане.

Першапачаткова выкарыстоўваўся ў якасці сцяга Народнай арміі вызвалення Судана.

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох гарызантальных палос чорнага, чырвонага і зялёнага колераў, падзеленых паміж сабой двума белымі гарызантальнымі палосамі, што робіць яго падобным на сцяг Кеніі. У тронка размешчаны роўнабаковы трохкутнік сіняга колеру, у цэнтры якога намаляваная залатая зорка.

Значэнне элементаў[правіць | правіць зыходнік]

Колеры сцяга маюць наступнае сімвалічнае значэнне:

  • чорны - сімвалізуе чарнаскурае насельніцтва Паўднёвага Судана;
  • белы - сімвалізуе мір у Судане, для дасягнення якога было аддадзена мноства жыццяў;
  • чырвоны - сімвалізуе пралітую змагарамі за свабоду кроў;
  • зялёны - сімвалізуе сельскагаспадарчы патэнцыял, прадстаўлены урадлівай глебай і багатай экватарыяльнай расліннасцю сельскай мясцовасці Паўднёвага Судана;
  • сіні - сімвалізуе раку Ніл, якая з'яўляецца асноўнай крыніцай жыцця не толькі для Паўднёвага Судана, але таксама і для тэрыторый паўночней, аж да Егіпта.

Зорка з'яўляецца сімвалам адзінства рэгіёнаў Паўднёвай Судана і «пуцяводным знакам» для краіны і яе народа. Увесь жа сцяг сімвалізуе адну нацыю чорных афрыканцаў, аб'яднаных у барацьбе за вечны мір і дабрабыт для ўсяго народа Паўднёвага Судана.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]