Герб Брытанскай тэрыторыі ў Індыйскім акіяне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Брытанскай тэрыторыі ў Індыйскім акіяне
Дэталі
Зацверджаны 1990
Заснаванне 1990

Герб Брытанскай тэрыторыі ў Індыйскім акіяне упершыню быў прадстаўлены ў 1990 годзе, у час святкавання 25-годдзя ўтварэння тэрыторыі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Герб уяўляе сабой шчыт сіняга колеру, унізе якога на трох белых хвалістых лініях размешчана пальмавае дрэва і карона Святога Эдуарда, у левым верхнім вугле размешчана сонца. Уверсе шчыта знаходзіцца сцяг Вялікабрытаніі.

Карона і сцяг Вялікабрытаніі сімвалізуюць прыналежнасць да Аб'яднанага Каралеўства, звілістыя сінія лініі — хвалі Індыйскага акіяна, а какосавая пальма — асноўную расліннасць астравоў.

У якасці шчытатрымальнікаў выступаюць дзве марскіх чарапахі (біса і зялёная чарапаха), якія стаяць на беразе, абсыпаным марскімі ракавінкамі. Усё разам яны адлюстроўваюць мясцовую жывую прыроду. Шчыт вянчае марская карона над якой узвышаецца вежа чырвонага колеру, якая нясе сцяг Брытанскай тэрыторыі ў Індыйскім акіяне.

Унізе герба нацыянальны дэвіз In tutela nostra Limuria (лац.: «Лемурыя пад нашай апекай»), і адсылае нас да неіснуючага кантынента Лемурыя, які паводле падання размяшчаўся ў Індыйскім акіяне.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]