Глыбокае-Вялікае Астравіта (заказнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Глыбокае-Вялікае Астравіта
Размяшчэнне Беларусь
Дата заснавання 2007
physical
Глыбокае-Вялікае Астравіта
Глыбокае-Вялікае Астравіта

Гідралагічны заказнік «Глыбокае-Вялікае Астравіта» — заказнік рэспубліканскага значэння размешчаны на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Быў утвораны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 года № 1833.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Створаны ў 2007 годзе шляхам злучэння заказнікаў Глыбокае – Чарбамысла і Вялікае Астравіта. Мэта стварэння – захаванне ў натуральным стане ўнікальных азёрных экалагічных сістэм Глыбокае – Чарбамысла і Вялікае Астравіта, раслін і жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Плошча заказніка 1353,38 га.

Тэрыторыя заказніка ўваходзіць у склад Паазёрскай правінцыі азёрна-ледавіковых, марэнна- і ўзгоркава-марэнна-азёрных ландшафтаў. Размешчаны на мяжы двух ландшафтных раёнаў: азёрна-ледніковага з сасновымі і мелкаліставымі лясамі, а таксама камава-марэнна-азёрнага і водна-ледніковага з саснякамі. Распаўсюджаны дзярнова-падзолістыя глебы.

Тэрыторыя заказніка адносіцца да падзоны шыракалістава-яловых (дубова-цемнахвойных) лясоў. Полацкі комплекс лясных масіваў адносіцца да Заходне-Дзвінскага лесарасліннага раёна. Асноўнай лесаўтваральнай пародай у заказніку з'яўляецца сасна. Найбольш распаўсюджанымі тыпамі лесу з'яўляецца мшысты, чарнічны, сфагнавы, кіслічны, верасовы. Лясы заказніка ў сувязі з іх размяшчэннем у паўночнай частцы рэспублікі маюць найбольш выяўлены выгляд таёжных лясоў. На тэрыторыі заказніка знаходзяцца азёры: Глыбокае, Чарбамысла, Вялікае Астравіта, Пустое, Падсіцішкі, Барсукі, Рыстунец, Рудзенькія, Малое Астравіта, Капаловішча. Флора тыповая для беларускага Паазер'я. Важнай асаблівасцю заказніка з'яўляецца невялікая колькасць пустазелля. У прыбярэжнай паласе возера Вялікае Астравіта растуць трыснёг, рагоз шыракалісты, шабельнік балотны, асака. Акрамя палушніка ў возеры сустракаецца яшчэ адзін ахоўны від – плюшчай злакападобны. Фауна заказніка налічвае 111 відаў наземных пазваночных, у тым ліку 7 відаў земнаводных, 4 – паўзуноў, 79 – птушак і 20 – млекакормячых, што складае каля 40 % іх відавой разанастайнасці ў Беларусі. У заказніку водяцца жывёлы, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: гагара чорнаваллёвая, змеяед, каршачок, дзяцел трохпальцы[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вялікае Астравіта // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 356. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Глубокое — Большое Островито // Заповедные территории Беларуси / сост. П. И. Лобанок. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. — С. 120—123.
  • Глубокое — Большое Островито // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. — [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. — С. 7.
  • Лобанок, П. И. Глубокое — Большое Островито / П. И. Лобанок // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.] — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 305—306.
  • Малашеня, Л. Сохранить для потомков / Л. Малашеня // Витебские вести. — 2015. — 13 авг. — С. 15.
  • Об оптимизации охранного режима заказников «Белозерские выдмы» и «Глубокое — Большое Островито» / А. Б. Торбенко [и др.] // Веснік ВДУ. — 2015. — № 5. — С. 31-36.