Земнаводныя
| Земнаводныя | |||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
|
|||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
| Падкласы і атрады | |||||||||||||||||||||
|
Гл. у тэксце
|
|||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||
Земнаводныя, або амфібіі (Amphibia) — адзін з класаў хрыбетных жывёл. Налічвае прыкладна 5 тысяч відаў.
Змест |
Апісанне [правіць]
Гэта фактычна першыя наземныя пазваночныя, якія, праўда, яшчэ не зусім парвалі з вадзяным асяроддзем, падчас індывідуальнага развіцця яны праходзяць вадзяную стадыю, на якой маюць жабры і жывуць у вадзе, а сталыя асобіны, як дадатковы орган дыхання выкарыстоўваюць пакрытую сліззю скуру і жывуць на сушы.
Працэс ператварэння лічынкі ў сталую жывёлу завецца метамарфозам.
Размнажаюцца ў вадзе. Гэтак жа як рыбы і рэптыліі, яны працягваюць расці на працягу ўсяго жыцця, і не могуць падтрымліваць нязменную тэмпературу цела.
Земнаводныя з'явіліся не менш за 300 млн гадоў назад і за час існавання шырако распаўсюдзіліся — месцы іх пражывання надзвычай разнастайныя, дыяпазон прыстасавання да ўмоў вельмі шырокі.
Характарыстыка [правіць]
Скурныя пакровы [правіць]
Усе земнаводныя маюць гладкую тонкую скуру, параўнальна лёгка пранікальную для вадкасцей і газаў. Будова скуры характэрна для хрыбетных жывёл: вылучаецца шматслаёвы эпідэрміс і ўласна скура (корыум). Скура багатая скурнымі залозамі, якія вылучаюць слізь. У некаторых слізь можа быць атрутнай або той, якая палягчаць газаабмен. Скура з'яўляецца дадатковым органам газаабмену, таму яна забяспечаная густой сеткай капіляраў.
Рагавыя ўтварэнні вельмі рэдкія, таксама рэдкія і акасцяненні скуры: у Ephippiger aurantiacus і рагатай рапухі віду Ceratophrys dorsata маецца касцявая пластынка ў скуры спіны, у бязногіх земнаводных — лускавінкі; ў рапухі часам пад старасць адкладваецца вапна ў скуры[1].
Шкілет [правіць]
Цела падзелена на галаву, тулава, хвост (у хвастатых) і пяціпальцыя канечнасці. Галава рухомая, злучаная з тулавам.
Шкілет падзелены на аддзелы:
- Восевы шкілет (пазваночнік);
- Шкілет галавы (чэрап);
- Шкілет парных канцавіаў.
У пазваночніку вылучаюць 4 аддзелы: шыйны, тулавы, крыжавы і хваставы. Колькасць хрыбтоў вагаецца ад 7 у бясхвосты да 200 у бязногіх земнаводных.
Шыйны хрыбет рухома прычэпліны да патылічнага аддзела чэрапа, што забяспечвае рухомасць галавы. Да тулавых хрыбтоў прымацоўваюцца рэбры, акрамя бясхвостых, у якіх яны адсутнічаюць. Адзіны крыжавы хрыбет злучаны з тазавым поясам. У бясхвостых хрыбты хваставога аддзела зрастаюцца ў адну косць. Плоскі і шырокі чэрап злучаны з пазваночнікам пры дапамозе двух вырасткаў, утвораных патылічным касцьмі.
Шкілет канцавінаў утвораны шкілетам поясу канцавінаў і шкілетам свабодных канцавінаў. Плечавы пояс ляжыць у тоўшчы мускулатуры і ўключае парныя лапаткі, раменніцу і крумкачыную косці, злучаныя з грудзінай. Шкілет пярэдніх канцавінаў складаецца з пляча (плечавая костка), перадплечча (прамянёвая і локцевая косці) і пэндзля (косці запясця, далоні і фалангі пальцаў). Тазавы пояс складаецца з парных падуздышных сядалішчных і лабковых касцей, зрослых паміж сабой. Ён прымацаваны да крыжавога хрыбта праз падуздышныя косці. У склад шкілета задняй канечнасці ўваходзяць сцягно, галёнка (вялікая і малая галёначнай косці) і ступня. У бясхвостых земнаводных косці перадплечча і галёнкі зліваюцца. Усе косці задняй канечнасці моцна падоўжаныя, утвараючы магутныя рычагі для перасоўвання скокам.
Класіфікацыя [правіць]
Сучасная сістэматыка амфібій выглядае наступным чынам:[2]
- Падклас Дугапазванковыя (Apsidospondyli)
- † Надатрад Лабірынтадонты (Labyrinthodontia)
- † Атрад Іхтыястэгаліі (Ichtyostegalia)
- † Атрад Рахітоміі (Rhachitomi)
- † Атрад Стэрэаспандылы (Stereospondyli)
- † Атрад Эмбаламерыі (Embolomeri)
- Надатрад Salientia
- † Атрад Першаснабясхвостыя (Proanura)
- Атрад Бясхвостыя (Anura)
- † Надатрад Лабірынтадонты (Labyrinthodontia)
- Падклас Тонкапазванковыя (Lepospondyli)
-
- † Атрад Аістаподы (Aistopoda)
- † Атрад Нектрыдыі (Nectridia)
- † Атрад Мікразаўрыі (Microsauria)
- Атрад Хвастатыя (Urodela)
- Атрад Бязногія (Apoda)
-
Паводле некаторых класіфікацый усе тры сучасныя атрады (хвастатыя, бясхвостыя і бязногія) аб'ядноўваюць у падклас голых амфібій (Lissamphibia)[3].
Значэнне [правіць]
Усе земнаводныя карысныя, бо сілкуюцца беспазваночнымі жывёламі, сярод якіх шмат шкоднікаў сельскай гаспадаркі. Шматлікія з іх з'яўляюцца аб'ектам здабычы. Жабы шырока выкарыстоўваюцца ва ўсіх лабараторыях свету. Удзячныя даследчыкі паставілі ім помнікі ў Парыжы і Токіа. Першымі касманаўтамі сярод пазваночных таксама былі жабы.
Зноскі
- ↑ Земноводные // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Паводле: Жизнь животных. Т. 4, ч. 2. Земноводные, пресмыкающиеся. — М.: Просвещение, 1969.
- ↑ Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Бабаев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл. — М.: Сов. Энциклопедия, 1986.
Літаратура [правіць]
- Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
- Зуёнак С., Навіцкі Р., Драбянкоў С. Земнаводныя. Паўзуны: Успамін пра забыты палёт. Нарысы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2009. — 63 с.: іл. — (Зямля мая). ISBN 978-985-02-1095-1
- Пікулік М. Навошта нам амфібіі? — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4
- Жизнь животных. Т. 4, ч. 2. Земноводные, пресмыкающиеся. — М.: Просвещение, 1969.
Спасылкі [правіць]