Дэндрапарк Верхнядзвінскага лясгаса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэндрапарк Верхнядзвінскага лясгаса
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, каля в. Жыгулі, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць
Плошча 7.1
Дата заснавання 1995
physical
Дэндрапарк Верхнядзвінскага лясгаса
Дэндрапарк Верхнядзвінскага лясгаса
physical
Дэндрапарк Верхнядзвінскага лясгаса
Дэндрапарк Верхнядзвінскага лясгаса

Дэндрапарк Верхнядзвінскага лясгаса — батанічны помнік прыроды мясцовага значэння ў Беларусі, размешчаны на паўднёвай ускраіне г. Верхнядзвінска каля в. Жыгулі[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дэндрапарк арганізаваны ў 1982 годзе і займае плошчу на 7.1 га (2003). Рашэннем, Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта ад 15.12.1995 г. № 13 дэндрапарку прысвоены статус помніка прыроды мясцовага значэння[1].

У 2002 г. праектным інстытутам «Белдзіпралес» распрацаваны праект добраўпарадкавання і пашырэнні дэндрапарку да 18,7 га. У наш час лясгас прыступіў да ажыццяўлення ў жыццё вызначаных праектам мерапрыемстваў[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэндрарый з'яўляецца ўнікальным для поўначы Беларусі і ўяўляе сабой асноўную рэальную базу па інтрадукцыі раслін, разам з тым з'яўляецца важным генафондам для адбору і распаўсюджвання, рацыянальнага ўкаранення ў лясную гаспадарку, зялёнае будаўніцтва, дэкаратыўнае раслінаводства найбольш гаспадарча-каштоўных, біялагічна ўстойлівых парод, служыць справе эстэтычнага выхавання наведвальнікаў[1].

Калекцыя дрэў і кустоў, якія культывуюцца ў адкрытым грунце, створана для вывучэння ў штучных умовах пытанняў найбольш эфектыўнага выкарыстання раслінных рэсурсаў, павелічэнні біялагічнай разнастайнасці, вывучэння пытанняў укаранення тэхнічна каштоўных, хуткарослых, дэкаратыўных і экзатычных дрэвавых і кустовых парод ва ўмовах характэрных для аднаго з самых паўночных раёнаў Беларусі і прапагандуе ахову прыроды[1].

Асноўныя алеі разбіты ў ландшафтным стылі, пабудаваны альтанкі, пергалы, вадаёмы, высаджана 312 відаў інтрадукаваных дрэвавых і кустовых парод, экзотаў з дэндрафлоры Далёкага Усходу, Паўночнай Амерыкі, Крыма, Сярэдняй Азіі, Сібіры і Еўрапейскай часткі, у тым ліку 67 відаў хвойных, 15 — хвоі, 14 — елак, 10 — піхт, 8 — лістоўніц[1], 6 — дуба, 8 — бярозы, у тым ліку папяровая і чорная, і інш[2]. Многія з іх рэдкія знікаючыя, занесены ў Чырвоную кнігу як былога СССР, так і Рэспублікі Беларусь — піхта сахалінская (Abies sachalinensis), арызонская (Abies arizonica), Abies mayriana, Abies veitchii, Abies fraseri, Picea glehnii, Picea asperata, елка чырвоная (Picea rubens), Бук лясны f. purpurea (Fagus sylvatica), цюльпаннае дрэва (Liriodendron) і інш[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]