Горад Бурса

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Горад
Бурса
Bursa

Каардынаты Каардынаты: 40°11′00″ пн. ш. 29°04′00″ у. д. / 40.183333° пн. ш. 29.066667° у. д. (G) (O) (Я)40°11′00″ пн. ш. 29°04′00″ у. д. / 40.183333° пн. ш. 29.066667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Турцыя
Рэгіён Мармуроваморскі рэгіён
Унутранае дзяленне 3 раёны
Першае згадванне 202 да н.э.
Ранейшыя назвы Cius, Prusa
Плошча 1036 км²
Вышыня цэнтра 100 м
Насельніцтва (2009) 3.150.447 чалавека
Тэлефонны код (+90) 224
Паштовы індэкс 1600
Аўтамабільны код 16
Афіцыйны сайт http://www.bursa.bel.tr/

Бурса (Турцыя)
Бурса
Бурса

Бурса (турэцк.: Bursa), горад на паўночным захадзе Анатоліі, чацвёрты па велічыні ў Турцыі пасля Стамбула, Анкары і Ізміра, адміністрацыйны цэнтр аднаіменнай правінцыі. Бурса — адзін з найбольш развітых прамысловых і культурных цэнтраў краіны. Размешчаны на паўночна-заходнім схіле гары Улудаг.

З 395 па 1326 горад належаў Візантыйскай імперыі, у 1326, пасля разгрому візантыйцаў і паспяховай асады горада, Бурса пераходзіць Асманскай імперыі. У 13261365 — сталіца маладой Асманскай дзяржавы. Падчас другой грэка-турэцкай вайны 1919—1922 горад быў летам 1920 акупіраваны грэчаскімі войскамі, вернуты Турцыі ў канцы 1922, з гэтага часу ў складзе Турэцкай рэспублікі.

Сучасная Бурса — цэнтр турэцкай аўтамабільнай прамысловасці. У горадзе працуюць заводы FIAT і Renault, шэраг прадпрыемстваў па выпуску аўтамабільных дэталей (Bosch і інш.). Высокаразвітыя лёгкая і харчовая галіны прамысловасці. Традыцыйна Бурса славілася як галоўны вузел гандлю шоўкам у Візантыі і пазней Асманскай імперыі, пакуль існаваў Вялікі шоўкавы шлях. Горад застаецца значным цэнтрам вытворчасці і гандлю тэкстылем. Бурса славілася багатымі глебамі і развітой сельскай гаспадаркай, якая аднак у апошнія гады знаходзіцца ў заняпадзе з-за моцнай індустрыялізацыі горада. Бурса таксама з'яўляецца значным турыстычным цэнтрам (гарналыжныя курорты, тэрмальныя крыніцы).


[правіць] Гл. таксама

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах