Горад Каена
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Горад
|
||||||||||
|
|
||||||||||
Каена (фр.: Cayenne) — сталіца Французскай Гвіяны, заморскага дэпартаменту Францыі. Насельніцтва складае 58 369 чалавек (2007).
Змест |
[правіць] Гісторыя
Заснаваная ў 1664. Каена вядомая як месца экспарту каенскага перцу. З XVIII па XX стагоддзе, як і ўся Гвіяна, была месцам палітычнай высылкі і катаргі. З-за трапічнага клімату і распаўсюджвання цяжкіх ліхаманак лічылася, што ў сасланага ў Каену мала шанцаў выжыць (па некаторых дадзеных, не больш за 3%). У час Вялікай французскай рэвалюцыі, асабліва ў перыяд тэрмідарыянскага канвента і Дырэкторыі, катаржную турму Сінамары называлі «сухая гільяціна». Аднак генералу Пішэгру ўдалося збегчы з Гвіяны.
[правіць] Насельніцтва
Дынаміка змены колькасці насельніцтва:
- 1974: 30 461 чал.[1]
- 1982: 38 091 чал.
- 1990: 41 067 чал.[2]
- 1999: 50 594 чал.[3]
- 2006: 58 004 чал.[4]
- 2010: 64 297 чал.[5]
[правіць] Выбітныя асобы
- Анры Сальвадор - французскі эстрадны спявак
Зноскі
- ↑ Source World Gazetter
- ↑ Population sans double compte en 1990 sur le site de l’INSEE
- ↑ Population sans double compte en 1999 sur le site de l’INSEE
- ↑ Population totale au 1×10{{{1}}} janvier 2006 sur le site de l’INSEE
- ↑ Population totale au 1×10{{{1}}} janvier 2010 sur le site de l’INSEE
[правіць] Вонкавыя спасылкі
- Préfecture de Guyane Афіцыйная старонка
- Images of Cayenne and French Guiana
- Cayenne photo gallery
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |