Пікардыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Пікардыя | |
| Агульная інфармацыя | |
|---|---|
| Краіна | Францыя |
| Сталіца | Амьен |
| Насельніцтва | 1 900 534 тыс. чал. |
| Год перапісу | 2008 |
| Плошча | 19 399 км² |
| У Сеціве | www.cr-picardie.fr/ |
| Карта | |
Пікардыя (фр.: Picardie) — рэгіён на поўначы Францыі. На поўначы мяжуе з рэгіёнам Нор-Па-дэ-Кале, на паўночным усходзе мае невялікую мяжу з Бельгіяй, на ўсходзе — з рэгіёнам Шампань-Ардэны, на поўдні — з Іль-дэ-Франс, на захадзе — з Верхняй Нармандыяй, на паўночным захадзе выходзіць да Ла-Манша. Плошча 19 399 км². Насельніцтва (па стане на 2008 год) 1 900 534 чалавек. У склад Пікардыі ўваходзяць 3 дэпартаменты: Эна, Уаза і Сома. Адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы горад — Амьен (134 381 жыхар).
У Сеціве[правіць]
- Афіцыйны сайт (фр.)
- Фотаздымкі Пікардыі (англ.)