Горад Тарту
Горад
|
||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||
Тарту (эст.: Tartu, ням.: Dorpat; у 1030—1224 і ў 1893—1918 Юр’еў) — горад у Эстоніі, цэнтр павета Тарту, на рацэ Эмайыгі, другі па колькасці насельніцтва (101 000—2008) пасля Таліна.
Змест |
Месцазнаходжанне [правіць]
Тарту знаходзіцца ў 185 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы Эстоніі Таліна. Тарту размешчаны на абодвух берагах Эмайыгі ў 37 км ад яе ўпадзення ў Чудска-Пскоўскую сістэму азёр; горад цягнецца ўздоўж ракі на 9 км.
Эканоміка [правіць]
У сучасным Тарту развітыя дрэваапрацоўчая і мэблевая прамысловасць, машынабудаванне і металаапрацоўка, прыборабудаўнічая прамысловасць, а таксама лёгкая (швейная, абутковая) і харчовая прамысловасць (бровар A. le Coq). З 2000 года пачалі развівацца фірмы, якія прапануюць паслугі інфармацыйных тэхналогій.
Транспарт [правіць]
Тарту - вузел чыгуначных ліній і аўтамабільных дарог. Праз горад праходзіць аўтамагістраль Талін - дарога № 7 (E77) ля мяжы з Расіяй (E263, № 2 у Эстоніі); аўтамагістраль Йыхві - Рыга (E264, № 3 у Эстоніі, А3 у Латвіі); пачынаецца аўтадарога Тарту - Вярска (№ 45 у Эстоніі); аўтадарога Тарту - Вільяндзі (№ 48 у Эстоніі); аўтадарога Тарту - Йыгева (№ 39 у Эстоніі). Праз горад праходзіць таксама чыгунка Тапа - Пскоў (№ 2 у Эстоніі); пачынаецца чыгуначная лінія Тарту - Рыга. Дзейнічае Тартускі аэрапорт.
Адукацыя [правіць]
Культура [правіць]
Музычна-драматычны тэатр «Ванемуйнэ» заснаваны ў 1870. Эстонскі нацыянальны музей (заснаваны ў 1909, у 1940-88 - этнаграфічны музей Эстоніі) - адно з самых значных сховішчаў прадметаў матэрыяльнай культуры эстонскага народа. У Тарту больш за 20 музеяў - мастацкі музей, музей спорту; літаратурны музей ім. Ф. Р. Крэйцвальда, музей класічных старажытнасцяў пры універсітэце, заалагічны музей з аддзелам геалогіі, музей гісторыі ўніверсітэта і інш.
Славутасці [правіць]
У Старым горадзе размешчана асноўная частка гісторыка-архітэктурных помнікаў: ратуша (1789) у стылі ранняга класіцызму, жылыя дамы, царква Яана (XIV стагоддзе), галоўны корпус універсітэта (1804-09). На ўзгорку Таомемягі (у парку Таоме) разваліны Домскага (Пятра і Паўла) сабора (XIII—XV стагоддзяў, харавая частка ў 1804-07 перабудавана ў бібліятэку ўніверсітэта, цяпер музей), стары анатамічны тэатр (1803-05) і абсерваторыя.
Сярод сучасных пабудоў — будынкі банка (1936), тэатр «Ванемуйнэ» (1967) і інш. помнікі: палкаводцу М. Б. Барклаю-дэ-Толі (1849, скульптар В. І. Демут-Маліноўскі), прыродазнаўцаў К. М. Бэру (1886, А. М. Апякушын), астраному В. Я. Струвэ, эстонскаму паэту К. Я. Петэрсана (1983, Я. Соанс), хірургам М. І. Пірагову (1952), М. М. Бурдэнку (1952), пісьменніку-асветніку Ф. Крэйцвальду (1953). Мемарыяльны комплекс Савецкім воінам-вызваліцелям на братэрскіх могілках (1975). Неафіцыйным сімвалам горада з'яўляецца скульптура «Студэнты ў пацалунку» з фантанам (1998), размешчаная на ратушнай плошчы.
Раёны горада [правіць]
- Анелін
- Веэрыку
- Ваксалі
- Іхастэ
- Карлава
- Кесклін
- Маар’ямыйза
- Раадзі-Круусамяе
- Ропка
- Супілін
- Тамелін
- Цяхтверэ
- Юлейые
- Яамамыйза (Хііналін; «Шанхай»)