Павет

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Карта польскіх паветаў

Павет (польск.: pówiat; руск.: уе́зд, укр.: пові́т) — сярэдняя адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Польшчы, а раней — у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, існуе прыкладна з 14 стагоддзя.

У Польшчы ў шэраг абавязкаў кіраўніцтва паветаў уваходзяць усе лакальныя пытанні, якія выходзяць за межы гміны, у тым ліку, ахова грамадскага парадку і агульная бяспека, супрацьпажарная бяспека і ахова ад навадненняў, прадухіленне сціхійных бедстваў і ліквідацыя іх наступстваў, утрыманне агульных бальніц, барацьба з беспрацоўем, будаўніцтва і ўтрыманне міжгмінных дарог.

Паветам могуць перадавацца правы ваяводстваў у тых пытаннях, якія могуць быць вырашаны на месцы.

Гміна і павет вырашаюць усе адміністрацыйныя пытанні іх жыхароў. Такім чынам грамадзяне пазбаўлены ад неабходнасці ехаць у ваяводскі цэнтр для вырашэння адміністрацыйных праблем.

Павет мае асобны бюджэт, а яго даходы не залежаць ад даходаў гмін. Павет не ажыццяўляе нагляд за дзейнасцю гмін, не мае права атабраць іх правы і ўмешвацца ў іх фінансавае кіраванне. Фінансава аўтаномны павет можа праводзіць уласную бюджэтную палітыку.

Савет павета выбіраецца на выбарах самакіравання.

Памер павета выбіраецца, улічваючы, каб уся дзейнасць яго адміністрацыі магла знаходзіцца пад непасрэдным кантролем выбаршчыкаў. Начальнікам савета кіравання з'яўляецца стараста.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]